Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі 540 тысяч пачкаў цыгарэт, якія ў Беларусі вырабляе кампанія Тапузідзіса


Затрыманая партыя цыгарэт у Літве

У Літве затрымалі чарговую буйную партыю кантрабандных цыгарэт. Іх выявілі 8 кастрычніка ў грузавым аўтамабілі Renault у паромным тэрмінале. Аўтамабіль з грузам мінэральнай ваты накіроўваўся ў Швэцыю, паведамляе літоўская мытня.

Пры праверцы мытнікі высьветлілі, што заяўлены груз знаходзіцца толькі ў задняй частцы паўпрычэпа, а астатняя прастора занятая скрынкамі з цыгарэтамі Winston без акцызных марак. Паводле папярэдніх дадзеных, канфіскавана 540 тысяч пачкаў цыгарэт. Іх кошт перавышае 2 млн эўра.

Літоўская мытня не паведамляе, адкуль ішоў аўтамабіль і дзе вырабленыя цыгарэты. У Беларусі цыгарэты маркі Winston выпускае кампанія «Тытунь-інвест», нагадвае reform.by.

Зь імем уладальніка «Тытунь-Інвест» Паўла Тапузідзіса, апальнага цяпер «кашалька» Лукашэнкі, зьвязвалі кантрабанду цыгарэтаў зь Беларусі да 2017 году. Пры ім квітнелі вельмі вынаходлівыя схемы «белай» кантрабанды, калі цыгарэты цалкам законна прадаваліся разнастайным пасярэднікам і траплялі ў «няўлічаны экспарт». «Белая» кантрабанда ў той час складала траціну нелегальнага спажываньня ў Эўразьвязе, і галоўнай яе крыніцай была Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG