Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын мільярдэра Гуцэрыева, які трапіў пад санкцыі, прадаў акцыі беларускага банка


Ілюстрацыйнае фота. Валютна-абменны пункт Парытэтбанку ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Валютна-абменны пункт Парытэтбанку ў Менску

12 кастрычніка Саід Гуцэрыеў прадаў акцыі ААТ «Парытэтбанк» (брэнд Paritetbank) расейскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву. Сума ўгоды не раскрываецца, паведамляецца на сайце банка.

«Зьмена асноўнага ўладальніка банка не паўплывае на яго апэрацыйную дзейнасьць. Paritetbank працягне выконваць усе абавязацельствы перад кліентамі ў поўным аб’ёме. Усе дамовы, заключаныя кліентамі з банкам, працягваюць дзейнічаць, іх умовы застаюцца нязьменнымі », — гаворыцца ў паведамленьні.

ААТ «Парытэтбанк» (брэнд — Paritetbank) працуе з кліентамі ў 26 аддзяленьнях па ўсёй Беларусі ўжо больш за 30 гадоў.

18 жніўня стала вядома, што Саід Гуцэрыеў прадаў Віктару Пракапені свае долі ў крыптабіржах Currency.com, Capital.com.

Саід Гуцырыеў — сын расейскага бізнэсоўцы Міхаіла Гуцарыева, які трапіў пад санкцыі Вялікай Брытаніі, уведзеныя ў дачыненьні да улалаў у Менску. Пасьля ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы Міхаіл Гуцэрыеў выйшаў з рады дырэктараў «РуссНефти», якая працяглы час пастаўляла ў Беларусь нафту.

У апублікаваным у канцы чэрвеня 2021 году новым санкцыйным сьпісе ЭЗ гаворыцца, што Міхаіл Гуцэрыеў — «даўні сябра Лукашэнкі» і што гэта дазволіла яму «займець значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі». Гуцэрыева таксама абвінавацілі ў падтрымцы Лукашэнкі падчас «нафтавых войнаў» паміж афіцыйным Менскам і Крамлём. Узгадалі эўрапейцы і гісторыю з уцёкамі расейскага алігарха з Расеі празь Менск, а таксама будаўніцтва камбінату каля Любані.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG