Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славуты амэрыканскі пілёт лічыць правільным пазбавіць Беларусь права голасу ў ІКАО


Самалёт Ryanair, прымусова пасаджаны ў Менску 23 траўня 2021
Самалёт Ryanair, прымусова пасаджаны ў Менску 23 траўня 2021

Чэсьлі Саленбэргэр, намінаваны прэзыдэнтам Джо Байдэнам на пасаду прадстаўніка ЗША ў Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ІКАО), заявіў, што Беларусь павінны пазбавіць права галасаваць у гэтай структуры. На яго думку, гэта неабходна зрабіць у адказ на перахоп пасажырскага лайнэра кампаніі Ryanair у траўні.

Саленбэргэр зрабіў гэтую заяву на слуханьнях у сэнацкім Камітэце міжнародных адносінах, які прымае рашэнььне аб зацьвярджэнні яго на пасадзе. Саленбэргэр падкрэсьліў, што арышт блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў рэйсам Ryanair, «прадэманстраваў найгрубейшае невыкананьне нормаў авіяцыйнай бясьпекі» ўладамі Беларусі.

Саленбэргэр стаў сусьветна вядомы ў 2009 годзе ў выніку так званага, «цуду на Гудзоне»: ён пасадзіў авіялайнэр, абодва рухавікі якога перасталі працаваць у выніку сутыкненьня з чарадой птушак, на раку і такім чынам выратаваў пасажыраў і экіпаж. У наступныя гады пілёт займаўся праблемамі авіяцыйнай бясьпекі ў розных структурах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG