Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі затрымалі былога міністра абароны. Падазраюць у пастаўках арміі няспраўных боепрыпасаў


Давід Танаян
Давід Танаян

Былы міністар абароны Армэніі Давід Танаян затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб пастаўцы няспраўных боепрыпасаў узброеным сілам краіны, паведамляе Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на Службу нацыянальнай бясьпекі Армэніі.

Па гэтай жа справе затрыманы кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка Давід Галсьцян. Бізнэсмэн валодае некалькімі фірмамі, якія на працягу многіх гадоў прадавалі зброю і боепрыпасы армянскім вайскоўцам. Галсьцяна ўжо арыштоўвалі ў лютым па абвінавачаньні ў пастаўцы непрыдатных для выкарыстаньня артылерыйскіх снарадаў на суму 1 мільён даляраў. Праз чатыры месяцы Апэляцыйны суд вызваліў яго з-пад варты.

У канцы мінулага тыдня СНБ арыштавала камандуючага ВПС Армэніі. Сьцьвярджаецца, што генэрал злоўжыў сваімі паўнамоцтвамі, каб арганізаваць дзеля асабістай выгады кантракт на 4,7 мільёна даляраў на пастаўку састарэлых ракет для Ўзброеных сілаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG