Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з прычыны сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда працягнуў яго яшчэ на 60 дзён, паведаміў rmf24.pl.
Ад жніўня 9400 мігрантаў спрабавалі перайсьці з боку Беларусі польскую мяжу. 1200 чалавек затрымалі , астатніх адправілі назад у Беларусь.
29 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 313 спробаў незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 5 мігрантаў затрымалі, астатніх разьвярнулі. Двух чалавек затрымалі за дапамаганьне мігрантам.
У Літве спынілі 54 спробы, 5 мігрантаў прапусьцілі з гуманітарных прычынаў, сярод іх — трох непаўналетніх.