Польшча адновіць чыгуначныя зносіны зь іншымі краінамі. Апрача Беларусі

Дзіцячая чыгунка ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Дзіцячая чыгунка ў Менску, ілюстрацыйнае фота

У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасьля адмены некаторых карантынных абмежаваньняў праз каранавірус. Аднак зносіны зь Беларусьсю застануцца пад забаронай.

Польшча ня будзе перавозіць пасажыраў праз польска-беларускую мяжу да 31 кастрычніка 2021 году. Такі загад выдала Рада міністраў Польшчы 27 верасьня.

«Згодна з нашымі зьвесткамі, у Беларусі звыш 10 000, а можа і больш, асобаў, перамешчаных з Блізкага Ўсходу, пераважна з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — казаў раней прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

Маравецкі тады заявіў, што менскі рэжым ажыцьцяўляе супраць Літвы і Польшчы «правакацыю, якая была інсьпіраваная ў Маскве».

​
XS
SM
MD
LG