Будаўніцтва плота коштам 152 мільёнаў эўра пачалося 29 верасьня. Аднак рэальнае будаўніцтва пачнецца праз два тыдні, у другой палове кастрычніка. Цяпер там усталёўваюць піраміду са сьпіральнага калючага дроту.
Пакуль рабочых каля 20, а будзе каля 100. Цяпер праводзіцца першы этап будаўніцтва 100-кілямэтровага плота. Ужо аб’яўлены конкурс на будаўніцтва яшчэ 400 км плота.
Першы этап павінен завяршыцца ў красавіку 2022 года, другі — да канца 2022 году.