Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе: ЗША ўважліва сочаць за беларуска-расейскім цэнтрам вайсковай падрыхтоўкі


Амэрыканскія вайскоўцы на вучэньнях у Літве
Амэрыканскія вайскоўцы на вучэньнях у Літве

Пра гэта заявіў у Вільні камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе генэрал Крыстафэр Каволі.

ЗША і Літва будуць працаваць разам над захаваньнем міру на кантынэнце, незалежна ад таго, «хто, што і дзе разьмяшчае», — заявіў у чацьвер камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе Крыстафэр Каволі.

Яго словы прыводзіць «Голас Амэрыкі».

Заява амэрыканскага вайскоўца была зробленая пасьля завяршэньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2021». Раней у Беларусі быў створаны беларуска-расейскі вучэбна-баявы цэнтар падрыхтоўкі сілаў СПА і ВПС.

Генэрал Каволі ў Вільні заявіў, што ЗША і іх саюзьнікі аддаюць пільную ўвагу беларуска-расейскаму вучэбна-баявому цэнтру ў рамках агульнага назіраньня за разьмяшчэньнем сілаў як у Эўропе, гэтак і за яе межамі.

«Мы сочым за тым, што адбываецца, і выкарыстоўваем гэта для ажыцьцяўленьня стрымліваньня і падтрыманьня міру ў Эўропе», — сказаў ён.

Знаходзячыся ў літоўскай сталіцы, Каволі абмеркаваў пытаньні рэгіянальнай бясьпекі з начальнікам Генштабу Ўзброеных сіл Літвы Валдэмарасам Рупсісам.

«Мы абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай у рэгіёне, прысутнасьць сілаў ЗША ў Літве, сумесныя вучэньні і сумесныя дзеяньні ў выпадку крызісу ці вайны», — сказаў генэрал Рупсіс журналістам, дадаўшы, што Каволі запэўніў яго ў тым, што «перад тварам пагрозаў» ЗША і Літва будуць дзейнічаць сумесна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG