Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу на тле рэпрэсій распаўся альянс дэмакратычных рухаў


Актывісты ганконгскага альянсу ў падтрымку дэмакратычных' рухаў
Актывісты ганконгскага альянсу ў падтрымку дэмакратычных' рухаў

Члены Ганконскага альянсу ў падтрымку дэмакратычны рухаў Кітая прагаласавалі за роспуск арганізацыі. Такое рашэньне падтрымаў 41 чалавек супраць чатырох, паведамляе AP.

Арганізацыя штогод праводзіла пікеты ў памяць пра ахвяраў пратэсту на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Тады Народна-вызваленчая армія Кітая ўжыла агнястрэльную зброю і бронетэхніку, каб разагнаць мітынг. Загінулі па розных зьвестках ад некалькіх соцень да некалькіх тысячаў чалавек.

У жніўні паліцыя папярэдзіла, што супраць удзельнікаў Ганконскага альянсу вядзецца расьсьледаваньне — іх падазраюць у працы на замежныя дзяржавы.

У 2020 годзе кіруючая Камуністычная партыя Кітая прыняла новы закон аб нацыянальнай бясьпецы. Ён абмежаваў свабоду слова і паставіў пад пагрозу працу апазыцыйных партый. Пасьля чаго некалькі некамэрцыйных грамадзянскіх арганізацый абвясьцілі аб роспуску. Больш за 100 актывістаў былі арыштаваныя, сярод іх — лідэры Ганконскага альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG