Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеграм-канал «Кулуары KYKY», YouTube-канал і Instagram «ЧестнОК» прызналі экстрэмісцкімі


Такое рашэньне прыняў 24 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК.

Паведамляецца, што там публікавалі матэрыялы, «накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня, распальваньне сацыяльнай і палітычнай варожасьці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў». Сайт KYKY быў заблякаваны ў Беларусі летась увосень.

Таксама YouTube-канал «ЧестнОК» і яго Instagram-аканут прызналі экстрэмісцкімі. Інфармацыя аб гэтым разьмешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. Раней была інфармацыя, што экстрэмісцкімі былі прызнаны тэлеграм-канал і чат «ЧестнОК».

Праект «ЧестнОК» заснаваў спартовы журналіст Аляксандр Івулін, які знаходзіцца за кратамі і якога абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG