Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый. А за іншыя заклікі пакараньне зробяць больш жорсткім


Законапраект аб зьмяненьні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым.

У законапраекце артыкул 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі будзе выкладзены ў новай рэдакцыі — калі закон ухваляць абедзьве палаты, дык за заклікі да санкцый будзе пагражаць пазбаўленьне волі, а ў цэлым пакараньне паводле гэтага артыкулу зробяць больш жорсткім, паведамляе Zerkalo са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.

«Дэпутацкі корпус адгукнуўся на грамадзкую ініцыятыву [...] аб неабходнасьці заканадаўчай заслоны заклікам да санкцый супраць нашай краіны як аднаго з элемэнтаў сучаснай гібрыднай вайны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Законапраект «Аб зьмяненьні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь» 27 верасьня быў унесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым.

«У сувязі з распаўсюджваньнем новых спэцыфічных відаў супрацьпраўных паводзінаў і з мэтай узмацненьня прэвэнтыўнага патэнцыялу артыкулу 361 КК праектам Закона ўзмацняецца крымінальная адказнасьць за дзеяньні, накіраваныя на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку за заклікі, накіраваныя на прымяненьне мераў абмежавальнага характару (санкцый) у адносінах да Рэспублікі Беларусь, фізычных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў апісаньні законапраекту.

Праектам закону таксама прадугледжваецца ўзмацненьне жорсткасьці крымінальнай адказнасьці.

Так, паводле арт. 361 «Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», тэрмін максымальнага пакараньня ў шэрагу выпадкаў павялічваецца з 7 да 12 гадоў.

  • 26 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падтрымае ўвядзеньне адказнасьці за заклікі да санкцый, калі адпаведнае прапанова будзе зробленая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG