Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША падтрымалі новыя санкцыі ў дачыненьні да дзярждоўгу Расеі. Якія будуць наступствы


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША (ілюстрацыйнае фота)
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША (ілюстрацыйнае фота)

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала забарону амэрыканцам купляць і прадаваць расейскія сувэрэнныя даўгавыя абавязаньні ня толькі на першасным, але і на другасным рынку.

Забарона была аднагалосна ўхваленая ў якасьці папраўкі да абароннага бюджэту на наступны фінансавы год, які пачынаецца 1 кастрычніка. Дакумэнт апублікаваны на сайце Кангрэсу ЗША.

Аўтар папраўкі, кангрэсмэн-дэмакрат ад штату Каліфорнія Брэд Шэрман, назваў прычынай увядзеньня абмежаваньняў умяшаньне Расеі ў амэрыканскія выбары.

Дакумэнт яшчэ мусіць быць ухвалены Сэнатам. У выпадку прыняцьця законапраекту пад забарону падпадуць аблігацыі ў любой валюце, выпушчаныя Цэнтрабанкам Расеі, Фондам нацыянальнага дабрабыту і Фэдэральным казначэйствам, з тэрмінам пагашэньня ад 14 дзён.

На думку экспэртаў, апытаных Bloomberg, гэтая папраўка «можа прывесьці да павелічэньня фінансавых выдаткаў для Расеі, асабліва падчас рынкавых узрушэньняў», аднак нязначна паўплывае на здольнасьць Расеі атрымліваць сродкі на сусьветных рынках з улікам яе значнага аб’ёму рэзэрваў. У той жа час працы амэрыканскіх кампаній у Расеі будзе нанесены сурʼёзны ўрон. Агенцтва адзначае, што Гандлёвая палата ЗША выступае супраць гэтай ініцыятывы, паколькі яна абмяжуе магчымасьці амэрыканскіх банкаў абслугоўваць сваіх карпаратыўных кліентаў, якія працуюць у Расеі.

У сярэдзіне чэрвеня ўступілі ў сілу санкцыі ЗША, якія забараняюць купляць расейскія дзяржаўныя аблігацыі пры першасным разьмяшчэньня. Яны былі ўведзеныя прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам у сярэдзіне красавіка з прычыны «шкоднай вонкавай дзейнасьці» Расеі.

  • Вясной амэрыканскія спэцслужбы апублікавалі даклад аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2020 годзе. Тады ж у інтэрвію ABC News Джо Байдэн заявіў, што Пуцін «заплаціць» за ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары.
  • Расейскія ўлады заўсёды адмаўлялі дачыненьне да ўмяшаньня ў выбары ў іншых краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG