Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган на Генасамблеі ААН заявіў, што Турэччына не прызнае анэксіі Крыму


Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступу ў ААН

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступленьня на 76-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН заявіў, што Турэччына не прызнае анэксіі Крыму і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. 

«Мы надаём значэньне абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, улучна з Крымам, анэксію якога мы не прызнаём», — цытуе Эрдагана «Интерфакс».

Напярэдадні МЗС Турэччыны заявіў пра непрызнаньне вынікаў выбараў у расейскую Дзярждуму на тэрыторыі Крыму.

Раней прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны паведаміла, што Ўладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з Рэджэпам Эрдаганам у ЗША перадасьць сьпісы перасьледаваных Расеяй крымскіх татараў, каб Турэччына дапамагла іх вызваліць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG