Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены Мікола Аўтуховіч, якога вінавацяць у «тэрарызьме», зрабіў прышчэпку ад каранавірусу


Мікалай Аўтуховіч

Прадпрымальнік Мікола Аўтуховіч прышчапіўся ад COVID-19. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла беларуска, якая лістуецца зь вязьнем.

«Гэта была адзіная магчымасьць падстрахаваць сябе. Пабочным эфэктам сталі болі ў суставах», — перадала навіны ад Аўтуховіча жанчына.

Ліставаньне з Аўтуховічам ускладненае, амаль ніхто не атрымлівае ад яго паведамленьняў з «амэрыканкі».

Мікалаю Аўтуховічу 58 гадоў. Ён вэтэран вайны ў Афганістане. Стварыў у Ваўкавыску фірму таксі «22222». У 2004 годзе балятаваўся ў дэпутаты, стаў публічна крытыкаваць Лукашэнку. У 2006 годзе на яго завялі крымінальную справу нібыта за нясплату падаткаў. Сядзеў двойчы. Другі раз за захоўваньне дома патронаў. Агулам тады правёў за кратамі каля 8 гадоў.

Апошнія гады Мікола казаў пра перасьлед з боку беларускіх уладаў, зьехаў з дому, хаваўся, не выступаў публічна. Пра чарговае затрыманьне Аўтуховіча стала вядома ў сьнежні 2020 году. У фільме на дзяржаўным тэлебачаньні яго абвінавацілі ў тэрарызьме: нібыта ён з паплечнікамі падпаліў дом міліцыянта ў Ваўкавыску і машыну іншага міліцыянта ў Горадні. Яго ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў».

На пачатку 2021 году Аўтуховіч паведамляў, што цяжка перахварэў на каранавірус за кратамі. Ён пісаў, што ў першыя тыдні пасьля затрыманьня яму не давалі лісты, рэчавыя перадачы, сродкі гігіены, нават зубную шчотку, .

Пісаць Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу можна на адрас: Менск, 220050, галоўпаштамт, а/с 8.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG