Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ня будзе прымаць прашэньні аб прытулку ў парушальнікаў мяжы і забароніць ім уезд у Шэнген


Польскія вайскоўцы будуюць плот з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, архіўнае фота
Польскія вайскоўцы будуюць плот з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, архіўнае фота

17 верасьня за такія папраўкі ў закон прагаласавала большасьць дэпутатаў Сэйму. 

Затрыманы за незаконнае перасячэньне беларуска-польскай мяжы іншаземец

  • ня зможа падаць прашэньне аб прытулку (выключэньне толькі для тых, каму пагражае перасьлед менавіта ў Беларусі),
  • будзе абавязаны пакінуць тэрыторыю Польшчы,
  • атрымае часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскага пагадненьня,

Тым, хто разбурае інфраструктуру на мяжы (платы, загароды, шлягбаумы), будзе пагражаць да 5 гадоў зьняволеньня.

За папраўкі прагаласавалі 244 дэпутаты, супраць — 178, 23 устрымаліся. Закон уступіць у сілу на наступны дзень пасьля яго апублікаваньня.

Толькі ў жніўні трапіць у Польшчу зь Беларусі ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі 1935 мігрантаў. 760 зь іх затрымалі, астатніх разьвярнулі.

17 верасьня перайсьці беларуска-польскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі 243 разоў.

Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што «ў Беларусі больш за 10 тысяч, а можа і больш асобаў, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна — з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG