Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы абвясьцілі пра перамогу над сіламі апазыцыі ў Панджшэры


Прэсавы прадстаўнік талібаў Забіхула Маджахід размаўляе з журналістамі падчас прэс-канфэрэнцыі ў Кабуле, 6 верасьня 2021 г.
Прэсавы прадстаўнік талібаў Забіхула Маджахід размаўляе з журналістамі падчас прэс-канфэрэнцыі ў Кабуле, 6 верасьня 2021 г.

Талібан абвясьціў пра перамогу над сіламі супраціву ў правінцыі Панджшэр. Ісламісты сьцьвярджаюць, што цалкам кантралююць рэгіён.

Панджшэр заставаўся апошняй тэрыторыяй у Афганістане па-за кантролем талібаў, якія нядаўна вярнуліся да ўлады ў краіне.

Апазыцыя ў Панджшэры адхіляе сьцьвярджэньні, што талібы нанесьлі ёй канчатковае паражэньне, паведамляе Reuters. Але атрымаць незалежнае пацьвярджэньне хоць якой інфармацыі адтуль пакуль складана. Талібы адключылі тэлефонную сувязь, інтэрнэт і лініі электраперадачы.

  • Большая частка тэрыторыі Афганістану перайшла ў рукі талібаў тры тыдні таму. 15 жніўня яны занялі сталіцу краіны Кабул. Гэта прывяло да развалу ўраду, які падтрымлівалі заходнія саюзьнікі. Чакаецца, што з дня на дзень талібы могуць абвясьціць аб новым урадзе.
  • У Панджшэрскай даліне, за сто кілямэтраў на паўночны ўсход ад Кабулу, увесь гэты час ішлі цяжкія баі. Выклік Талібану там кінулі праціўнікі ісламісцкага руху, якія аб’ядналіся ў Нацыянальны фронт супраціву Афганістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG