Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт Беларусі заявіў пра спробу суіцыду мігранта на латвійскай мяжы


Здарэньне адбылося яшчэ 3 верасьня на памежным пераходзе Грыгароўшчына — Па́тэрніекі, але паведамленьне пра яго зьявілася толькі сёньня.

Паводле беларускіх уладаў, 15 грамадзян Афганістану дзясяты раз спрабавалі падаць хадайніцтвы на прыстанішча ў Латвіі, але беспасьпяхова. Адзін зь іх у адчаі кінуўся пад фуру, якая ехала з латвійскага КПП на беларускі.

Трагедыі ўдалося пазьбегнуць дзякуючы рэакцыі беларускіх памежнікаў, піша Памежны камітэт Беларусі.

На відэа відаць чырвоны брук на разьдзяляльнай паласе дарогі, дзе знаходзяцца мігранты. Мяркуючы па Google Maps, гэта першыя мэтры тэрыторыі Латвіі акурат за беларускім КПП.

Праз 10 хвілін на месца здарэньня прыйшло падмацаваньне латвійскіх памежнікаў. Яны пашыхтаваліся насупраць беларускіх уздоўж лініі мяжы.

Мяркуючы па зводцы латвійскай памежнай службы, ніводнага мігранта ў той дзень на тэрыторыю Латвіі не прапусьцілі.

7 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 191 спробу незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 36 мігрантаў затрымалі (З пачатку жніўня такіх спробаў было больш за 4 тысячы). Латвійскія памежнікі спынілі 27 спробы (1005 з пачатку жніўня). Літоўскія — каля трыццаці (каля 2 тысяч з пачатку жніўня, больш за 4100 мігрантаў знаходзяцца ў лягерах для ўцекачоў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG