Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз пэрсанальныя санкцыі Качанава ня трапіць у Вену на саміт жанчын – сьпікераў парлямэнтаў, абмяжуецца зваротам


Аляксандар Лукашэнка і Натальля Качанава, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Натальля Качанава, архіўнае фота

Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава віртуальна прадставіць Беларусь на ХIII саміце жанчын – сьпікераў парлямэнтаў у Вене.

Форум пачаўся 6 верасьня, прысьвечаны ён ролі жанчын у барацьбе з пандэміяй і аднаўленьні пасьля яе з пазыцыі гендэрнай роўнасьці, спасылаецца БелТА на прэс-службу Савету Рэспублікі.

Летась 17 сьнежня Натальля Качанава трапіла ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу. Сярод падставаў указвалася, што чыноўніца як старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэньняў Аляксандра Лукашэнкі ў галіне ўнутранай палітыкі і за арганізацыю сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, а таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацыяў з боку сілавікоў.

У свае санкцыйныя сьпісы Натальлю Качанаву таксама ўключылі Вялікая Брытанія, Канада, Швайцарыя. Таксама яна знаходзіцца ў адмысловым пераліку прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.

Праз пэрсанальныя санкцыі і немагчымасьць выезду ў краіны Эўразьвязу кіраўніца Савету Рэспублікі накіравала зварот да ўдзельнікаў саміту. Яна адзначыла, што ў Беларусі за час барацьбы з пандэміяй назапашаны каштоўны досьвед, рэалізуецца комплекс санітарных і мэдычных захадаў дзеля супрацьдзеяньня распаўсюду COVID-інфэкцыі.

У прыватнасьці, пералічыла, што дзейнічае ўласная вытворчасьць сродкаў індывідуальнай засьцярогі, адпрацаваная лягістыка лячэньня і назіраньня за больш лёгкімі пацыентамі дома, створана сыстэма санаторыяў для рэабілітацыі пацыентаў, запушчана вытворчасьць вакцыны «Спутник V» на беларускіх прадпрыемствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG