Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Беларусьсю вярнулі 20 мігрантаў, ніводзін ня трапіў у Літву


Мігранты, якія трапілі ў Літву празь Беларусь
Мігранты, якія трапілі ў Літву празь Беларусь

За мінулыя суткі ў Літву спрабавалі трапіць каля 20 нелегальных мігрантаў зь Беларусі, ніводзін адзін зь іх ня быў упушчаны ў краіну.

Пра гэта паведамляе партал Delfi са спасылкай на памежную службу Літвы.

За мінулыя суткі мігранты спрабавалі перайсьці мяжу ў Ігналінскім. Салечніцкім, Аранскім і Лоздзееўскім раёнах. У аўторак, ужо ў прыцемках, у Аранскім раёне на беларускім баку прагучалі стрэлы.

Мяжу Літвы зь Беларусьсю працягласьцю 679 кілямэтраў кантралююць ня толькі на зямлі, але і з паветра. Патрульныя аблёты ажыцьцяўляюць літоўскія памежнікі і іх калегі з Латвіі і Нямеччыны.

Паводле Delfi, за мінулыя суткі на мяжы не ўжывалася службовая зброя, спэцсродкі або фізычны гвалт.

  • У Літву празь мяжу зь Беларусьсю сёлета трапіла больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў.
  • Службовыя асобы Літвы называюць паток незаконнай міграцыі «гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму».
  • У сувязі з гэтым у краіне абвешчаная экстрэмальная сытуацыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG