Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм пацьвердзіў распараджэньне прэзыдэнта аб надзвычайным становішчы на мяжы зь Беларусьсю


Агароджа з калючага дроту на польска-беларускай мяжы
Агароджа з калючага дроту на польска-беларускай мяжы

Польскі Сэйм 6 верасьня разглядзеў указ прэзыдэнта Анджэя Дуды пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча на беларускай мяжы. За адмену ўказу прагаласавалі 39% дэпутатаў, супраць — 57%, астатнія ўстрымаліся.

Прэзыдэнт Польшчы падпісаў указ пра рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю 2 верасьня.

У адпаведнасьці з указам у 183 памежных паселішчах Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў забараняюцца ўсялякія масавыя мерапрыемствы. У гэтыя паселішчы ня могуць уехаць людзі, якія ў іх не жывуць, — забарона датычыць і журналістаў. Тым, хто парушыць забарону на ўезд, пагражае штраф або арышт, залежна ад судовага рашэньня.

У жніўні ў Польшчы зафіксавала 3,5 тысячы спробаў парушэньня мяжы зь Беларусі.

Ужо некалькі тыдняў на польска-беларускай мяжы заблякаваныя ўцекачы з Блізкага Ўсходу. Некалькі дзясяткаў чалавек ня могуць трапіць у Польшчу, бо палякі іх ня ўпускаюць. Вярнуцца ў Беларусь ім не дазваляюць беларускія сілавікі.

Паводле польскай Памежнай службы, у Беларусі цяпер знаходзіцца 10 тысяч мігрантаў, якіх запрасіў рэжым Лукашэнкі.

6 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 191 спробу незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 17 мігрантаў затрымалі. Латвійскія памежнікі спынілі 24 спробы. Літоўскія — каля трыццаці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG