Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адрэагаваў на прысуды Максіму Знаку і Марыі Калесьнікавай


Пэтэр Стана, афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў

«Эўразьвяз выказвае жаль з нагоды працягу абуральнай непавагі менскага рэжыму да правоў чалавека і асноўных свабодаў народу Беларусі», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэра Станы.

ЭЗ паўтарыў свае патрабаваньні — неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі (цяпер іх больш за 650), у тым ліку Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака, журналістаў і ўсіх людзей, якія знаходзяцца за кратамі за рэалізацыю сваіх правоў. Беларусь павінна выконваць свае міжнародныя абавязаньні і абавязаньні ў рамках ААН і АБСЭ.

Эўразьвяз працягне дамагацца, каб вінаватыя ў жорсткіх рэпрэсіях з боку беларускіх уладаў панесьлі адказнасьць, — гаворыцца ў заяве.

Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака асудзілі, адпаведна, на 11 і 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG