Прыблізна мільён каталёнцаў з усяго рэгіёну 11 верасьня прыехаў у Барсэлёну, каб прыняць удзел у шэсьцях у цэнтры горада. Фармальна 11 верасьня 1714 году Барсэлёна пасьля працяглай аблогі была ўзятая войскамі гішпанскага Філіпа V.
Паліцыянтка ніяк не рэагавала і ў выніку нават не прадставілася.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што хацеў бы адклікаць прызнаньне Косава як сувэрэннай дзяржавы.
Кожны з 35 украінцаў, вызваленых 7 верасьня ў выніку ўкраінска-расейскага абмену ўкраінцаў, атрымае па 100 тысяч грыўняў (прыблізна па 4 тысячы даляраў) аднаразовай грашовай дапамогі.
Алег Смалянкоў, меркаваны інфарматар ЦРУ ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, выехаў з дому ў штаце Вірджынія пасьля публікацый пра яго ў амэрыканскіх СМІ.
Ва Ўдмуртыі заведзена крымінальная справа па факце самаспаленьня навукоўца Альберта Разіна каля будынку Дзяржаўнага Савету рэспублікі.
Тэракт 11 верасьня 2001 году стаў найбуйнейшым у гісторыі паводле колькасьці ахвяр — тады загінулі каля трох тысяч чалавек.
Ён кіраваў парлямэнтам чацьвёртага, пятага і шостага скліканьняў.
У Роўне, абласным цэнтры Ўкраіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай усталявалі памятную дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Воршай.
«Калі ты маўчыш, ня значыць, што ты ў доміку. Прыйсьці могуць у любы домік, нават калі гэты домік знаходзіцца на Рублёва-Ўсьпенскай шашы».
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала для DW паходжаньне яго аўтамабіля Tesla. Раней Ілан Маск абверг словы кіраўніка дзяржавы аб падораным яму электрамабілі.
Палітоляг Павал Вусаў тлумачыць, чаму ён зацята выступае супраць удзелу апазыцыі ў выбарах, заяўляе, што перавярнуць сытуацыю ў аўтарытарнай краіне можна толькі сілавым варыянтам, і лічыць, што «ўсе зараз хочуць прымерыць чапец Тацяны Караткевіч».
У Іране памерла ад апёкаў футбольная заўзятарка. Яна ўчыніла самаспаленьне, пратэстуючы супраць дыскрымінацыі жанчын на стадыёнах.
Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу паабяцаў сёньня ў выпадку сваёй перамогі на выбарах «распаўсюдзіць ізраільскі сувэрэнітэт тэрыторыі ў Ярданскай даліне і ў паўночнай частцы Мёртвага мора», якія цяпер лічацца «спрэчнымі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў сёньня ў Твітары, што адправіў у адстаўку дарадцу ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана. У жніўні Болтан наведаў Менск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнка.
Польшча выйграла ў Судзе Эўрапейскага зьвяза справу па сухапутным працягу газаправода «Паўночны паток» на тэрыторыі Нямеччыны, які пастаўляе газ з Расеі ў краіны ЭЗ — OPAL.
Цэнтральны РУУС Менску паведаміў дырэктару symbal.by Паўлу Белавусу, што праверка ў дачыненьні да мерапрыемства Symbal.by Fest, якое праводзілася ў прасторы «Пясочніца», завершана. Прынята рашэньне аб спыненьні адміністрацыйнай справы.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
«І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці»
Андрэй Савіных, амбасадар Беларусі ў Турэччыне, у мінулым прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў, у інтэрвію Свабодзе заявіў, што рашэньне балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ён прымаў самастойна.
Пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане, апёкі амаль на 100 працэнтах цела.
Згодна з дакумэнтам, Вярхоўная Рада зможа зьняць кіраўніка дзяржавы з пасады толькі ў выпадку, калі той учыніць дзяржаўную здраду або іншае злачынства.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што ў візыце няма «ніякай надзвычайшчыны», хоць «некаторыя СМІ» (якія, не сказаў) «займаюцца кансьпіралёгіяй».
Беларусь апынулася на 9-м месцы ў сьпісе краінаў з самай жорсткай цэнзурай, складзеным Камітэтам абароны журналістаў.
Андрэй Шупляк з прэс-службы Міністэрства замежных справаў Беларусі сказаў Свабодзе, што каментару да мясцовых выбараў у Крыме ня мае, а ці чакаць яго, не паведаміў. Толькі паўтарыў: «Камэнтару няма».
Вызваленыя падчас украінска-расейскага абмену рэжысэр Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка даюць першую прэс-канфэрэнцыю пасьля вяртаньня ва Ўкраіну з расейскага зьняволеньня.
У 2017 годзе ЗША вывезьлі з Расеі свайго агента, які меў доступ да высокапастаўленых крыніц ва ўрадзе.
Калі прыгнаць на будаўнічую пляцоўку тэхніку і пабудаваць дом, то ВУП краіны вырасьце. Калі на наступны дзень гэты дом разбурыць, то ВУП вырасьце яшчэ больш. Толькі што ад гэтага людзям? Менавіта таму краіны пачынаюць адмаўляцца ад ВУП як паказьніка дабрабыту і шчасьця грамадзян.
У Чачні затрымалі сьпевака Аюба Вахарагава — аднаго з шасьцярых мясцовых артыстаў, якіх раней публічна крытыкаваў міністар культуры гэтай рэспублікі ў складзе Расеі.
Злучаныя Штаты ў 2017 годзе таемна вывезьлі з Расеі аднаго са сваіх важных інфарматараў, які працаваў у апараце расейскага ўраду.
Журналістка і жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірына Халіп зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Вылучацца яна будзе ў Менску па 110-й выбарчай акрузе.
Грамадзянін Украіны праз амаль 15 гадоў сваёй нібыта супрацы зь беларускімі спэцслужбамі прызнаўся ў шпіянажы на карысьць Беларусі.
Свабода сабрала 12 незвычайных для Беларусі кандыдатаў, ініцыятыўныя групы якіх ужо зарэгістравалі.
Памочнік прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак, які вёў з расейскімі прадстаўнікамі перамовы аб абмене вязьнямі і затрыманымі асобамі, у інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» распавёў пра некаторыя падрабязнасьці гэтых перамоваў.
Наступныя 2-3 месяцы Жамчужны таксама правядзе ў штрафным ізалятары.
Апазыцыйныя кандыдаты атрымалі 20 з 45 месцаў у Маскоўскай гарадзкой думе па выніках выбараў у нядзелю. Вынікі падліку 99% бюлетэняў апублікаваныя на сайце гарадзкой выбарчай камісіі.
У нядзелю, 8 верасьня, у Вільні ўрачыста адзначылі 505-ю гадавіну бітвы пад Воршай, адной з самых буйных і важных бітваў у гісторыі ВКЛ. Сьвята мае стаць традыцыйным.
На адным зь бел-чырвона-белых сьцягоў суседнічалі надпісы «Беларусь без Лукашэнкі» і «Расея бяз Пуціна».
Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы нямала знаёмых прозьвішчаў — прычым як праўладных дзеячоў, так і дэмакратычных актывістаў.
У Беларусі стартаваў этап вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня. Ён будзе доўжыцца да 7 кастрычніка, самі выбары адбудуцца 17 лістапада.
У Расеі і акупаваным Крыме знаходзяцца ў няволі яшчэ 110 грамадзянаў Украіны. Акрамя таго, паводле СБУ, яшчэ 227 украінцаў затрыманыя баевікамі з «расейскіх гібрыдных сілаў» на акупаванай частцы Данбасу.
У Расеі 8 верасьня прайшоў так званы «адзіны дзень галасаваньня» — па краіне адбыліся некалькі дзясяткаў выбарчых кампаніяў розных узроўняў, у тым ліку выбары губэрнатараў 16 рэгіёнаў і выбарыў маскоўскую гарадзкую думу.
«Ён патрэбен для рэспублікі. Але, на жаль, інвэстар ня вельмі прыстойны, ён пайшоў па шляху дзесьці завуаляваньня некаторых момантаў, якія выклікалі абурэньне сярод насельніцтва».
Парад удзельнікаў басьнійскага ЛГБТ-руху завяршыўся ў Сараеве без інцыдэнтаў, нягледзячы на першапачатковыя засьцярогі.
Героі Лявона Вольскага цікавяцца, хто ж сказаў няпраўду — Аляксндар Лукашэнка альбо Ілан Маск — і ці сапраўды амэрыканскі бізнэсовец падараваў беларускаму кіраўніку аўтамабіль Tesla.
8 верасьня парлямэнт Грузіі выказаў вотум даверу новаму кабінэту міністраў, які ўзначальвае новы прэм’ер-міністар Гіоргі Гахарыя.
У Маскве затрымалі 14 чалавек — актывістаў і журналіста «Новой газеты» — некаторыя зь іх былі апранутыя ў футболкі з сымболікай у падтрымку фігурантаў гэтак званай «маскоўскай справы».
Комплекс атрымаў назву «Назарбаеўскі старт».
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі прысутнічае на выбарах у маскоўскую гарадзкую Думу
Назіральнікі, якія працуюць на Адзіным дні галасаваньня ў Расеі, паведамілі, што бачылі і змаглі зьняць на відэа некалькі ўкідаў бюлетэняў у розных гарадах.
Загрузіць яшчэ