Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у першай дзясятцы краінаў з самай жорсткай цэнзурай


Беларусь апынулася на 9-м месцы ў сьпісе краінаў з самай жорсткай цэнзурай, складзеным Камітэтам абароны журналістаў.

«Улады ў Беларусі практычна цалкам кантралююць СМІ; некалькі незалежных журналістаў і блогераў пацярпелі ад перасьледу і затрыманьняў. Дзяржава сыстэматычна аказвае ціск на ўплывовыя сродкі масавай інфармацыі і прыватных асоб, часта публічна, арыштоўваючы журналістаў, зьдзяйсьняючы рэйды на рэдакцыі і ініцыюючы крымінальныя расьсьледаваньні тых, хто асьвятляе падзеі», — напісаў Камітэт абароны журналістаў, абгрунтоўваючы месца Беларусі ў сваім сьпісе.

Сьпіс адкрываюць Эрытрэя, Паўночная Карэя і Туркмэністан, у якіх СМІ знаходзяцца пад поўным кантролем дзяржавы і любая незалежная журналістыка вядзецца з выгнаньня.

Поўная дзясятка краінаў з самай жорсткай цэнзурай выглядае наступным чынам:

1. Эрытрэя
2. Паўночная Карэя
3. Туркмэністан
4. Саудаўская Арабія
5. Кітай
6. Віетнам
7. Іран
8. Экватарыяльная Гвінэя
9. Беларусь
10. Куба

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG