Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні затрымалі сьпевака, якому раней забаранілі сьпяваць без дазволу «бацькі, улады і закону»


Затрыманьне ў Расеі, архіўнае фота

У Чачні затрымалі сьпевака Аюба Вахарагава — аднаго з шасьцярых мясцовых артыстаў, якіх раней публічна крытыкаваў міністар культуры гэтай рэспублікі ў складзе Расеі, забараніўшы ім сьпяваць без дазволу ўладаў.

Як паведамляе выданьне «Кавказ.Реалии», Вахарагава разам зь ягоным родным братам затрымалі «для выхаваўчай гутаркі». Абодва, на думку ўладаў, «неаднаразова выконвалі песьні сумнеўнага зьместу», хоць былі «папярэджаны аб недапушчальнасьці такога рэпэртуару».

Сёлета ў ліпені міністар культуры Чачні Хож-Баудзі Дааеў выклікаў да сябе чачэнскіх поп-сьпевакоў, якія набралі папулярнасьць у сацыяльных сетках, і забараніў ім публікаваць песьні і выступаць з канцэртамі без ўзгадненьня з міністэрствам.

Адна з песень Аюба Вахарагава, якая абурыла міністра культуры Чачні

Дааеў заяўляў, што «нельга сьпяваць дзе заўгодна і што заўгодна, бо ў рэспубліцы ёсьць бацька, улада і закон», што ён «нікому не дазволіць жартаваць жарты», а таксама, што калі чалавек хоча стаць артыстам у Чачні, то ў яго павінен быць рэпэртуар, ухвалены спэцыяльнай камісіяй пры Міністэрстве культуры.

Камісія была створана кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым. Яна правярае «музычны складнік і словы» песень на прадмет іх «адпаведнасьці чачэнскай культуры».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG