Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чачэнскай тэлевізіі падлетак 46 хвілін выбачаўся за крытыку ўладаў у «Інстаграме». ВІДЭА


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Чачэнская дзяржтэлерадыёкампанія «Грозны» паказала сюжэт аб мясцовым падлетку, які са сьлязамі просіць прабачэньня за крытыку ўлад рэспублікі ў «Інстаграме»​, паведамляе Бі-бі-сі.

Матэрыял пад назвай «Экстрэмісцкі камэнтар і яго наступствы» прысьвечаны паведамленьням, якія разьмясьціў 16-гадовы Магамэд Ахматаў. У іх жыхар Чачэніі высьмейваў дзейнасьць дабрачыннага фонду імя Ахмата Кадырава і называў «шайкай» атачэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

У сюжэце хлопчык просіць прабачэньня перад уладамі Чачэніі, пасьля чаго выслухоўвае папрокі муфтыя Чачэнскай рэспублікі. Той часам перапыняе працяглую гаворку, каб прачытаць раздрукаваныя на некалькіх лістах камэнтары юнака ў Інстаграме.

У канцы відэа паказаная гутарка кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава зь міністрам чачэнскага ўраду Джамбулатам Умаравым. У ёй Кадыраў сьцьвярджае, што «прафіляктыка экстрэмізму сярод моладзі» зьяўляецца адным з самых прыярытэтных кірункаў працы кіраўніцтва рэспублікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG