Джо Джонсан, родны брат прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана, абвесьціў пра сваю адстаўку ў якасьці чальца парлямэнту і міністра вышэйшай адукацыі ва ўрадзе, паведамляе Reuters.
Палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі ў «Інтэрвію тыдня» тлумачыць, каму патрэбны ўдзел у парлямэнцкай кампаніі, лічыць, што сёлета ўлады будуць больш сур’ёзна ставіцца да таго, хто трапіць у Палату, і заяўляе, што ніводная кампанія байкоту ў Беларусі не была пасьпяховай.
Суд прызнаў актывіста Канстанціна Котава вінаватым у неаднаразовым парушэньні правілаў правядзеньня масавых акцый. Яму далі чатыры гады калёніі агульнага рэжыму. Суд палічыў дастатковымі доказамі ягонай віны «21 агітацыйны плякат, тэчку-хуткасшывальнік зь улёткамі, праект агітацыйнай прамовы».
Ураджэнка Беларусі настаўніца Алена Лыс стала дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Яна перамагла 19 сваіх канкурэнтаў амаль на ўсіх выбарчых участках аднамандатнай выбарчай акругі ў Чарнаўцах. Свабода паразмаўляла з Аленай Лыс і даведалася, чым яна будзе займацца ва ўкраінскім парлямэнце.
У Сырыі загінулі трое расейскіх вайскоўцаў і яшчэ двое атрымалі цяжкія раненьні. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае выдавецтва «Ведомости» са спасылкай на вайскова-дыпляматычную крыніцу і арабскі інфармацыйны сайт Al-Masdar News.
Аляксандар Коршунаў, дырэктар па разьвіцьці бізнэсу кампаніі, якая ўваходзіць у дзяржкарпарацыю «Ростех» і спэцыялізуецца на рухавіках, быў нядаўна затрыманы ў Нэапалі па запыце ЗША.
Праграму дзеяньняў па інтэграцыі і шэраг пагадненьняў кіраўнікі Беларусі і Расеі падпішуць у сьнежні. Пра гэта заявіў міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты, піша БелТА.
Гэта першы крок на небясьпечным шляху. Ён неабавязкова выклікае наступныя, але пачынаецца менавіта з гэтага.
«Дастаткова складана было прымаць рашэньне па канкрэтных людзях, але падыходзім да фіналу», — сказаў Пуцін падчас пленарнай сэсіі Далёкаўсходняга эканамічнага форуму 5 верасьня.
Выходзіць, «прыбурэлі і абарзелі» нейкія іншыя людзі ў пагонах.
Аргкамітэт сьвята #БНР-102 стварылі за паўгода да падзеі. Актывісты хочуць дамагчыся дазволу на сьвяткаваньне ля Вялікага тэатру опэры і балету ў Менску.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што дзейнасьць Вышэйшага антыкарупцыйнага суду мусіць канцэнтравацца на справах вышэйшых чыноўнікаў-карупцыянэраў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што цяперашнія сродкі NATO зьяўляюцца недастатковымі для абароны балтыйскіх краін ад Расеі.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр ухваліў перанакіраваньне 3,6 мільярда даляраў, вылучаных у бюджэце на будаўніцтва вайсковых аб’ектаў, на збудаваньне 280-кілямэтровага ўчастку сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што ЗША ня будзе абмяркоўваць з Кітаем сваё рашэньне занесьці кампанію Huawei Technologies у чорны сьпіс.
Вядомы расейскі публіцыст, блогер, музычны крытык, адзін зь першых прапагандыстаў рок-музыкі ў Савецкім Саюзе Арцемі Троіцкі на запрашэньне IT-кампаніі Andersen правёў у Менску адкрытую сустрэчу, на якой выказаўся пра беларусаў і расейцаў.
Палата абшчын брытанскага парлямэнту ў сераду большасьцю ў 29 галасоў прыняла законапраект, закліканы не дапусьціць выхаду краіны з Эўразьвязу 31 кастрычніка без пагадненьня з ЭЗ.
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Станіслаў Зась падзяліўся з журналістамі газэты «Звязда» вынікамі нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
Галоўная задача — дывэрсыфікацыя рынкаў збыту, заявіў Лукашэнка на эканамічнай нарадзе 4 верасьня. Сёньня большасьць тавараў ідзе ў Расею. «Залежнасьць вельмі вялікая, хай нават і ад братэрскай краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, пасьля сустрэчы з генэральным сакратаром NATO, Енсам Стольтэнбэргам, заявіў, што нягледзячы на нязгоду з Беларусьсю наконт БелАЭС, ён будзе і далей разьвіваць адносіны з суседам – аб гэтым паведаміў інфармацыйны партал delfi.lt.
Супрацоўнік міліцыі 3 верасьня пагражаў берасцейцы Галіне, што апячатае яе кватэру, дзе ў сэйфе захоўваецца зброя мужа. Міліцыянт меў заданьне тэрмінова адчыніць і апячатаць сэйф з паляўнічай зброяй, але жанчына была далёка за горадам і выканаць патрабаваньне праваахоўніка ніяк не магла.
У 1569 годзе ў Любліне Вялікае Княства Літоўскае і Польшча злучыліся ў Рэч Паспалітую. Але праз 19 гадоў новы Статут ВКЛ скасаваў большасьць палажэньняў Люблінскай уніі.
Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў звальненьне Віталя Клічко з пасады кіраўніка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
Дачыненьні Беларусі з NATO, у тым ліку з краінамі-суседзямі, ня шкодзяць супрацы з Расеяй. Пра гэта сказаў 4 верасьня дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась.
З парлямэнцкай фракцыі Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі выключылі дэпутатаў, якія падтрымалі разгляд законапраекта аб пераносе даты Брэкзіта.
Беларусь прадоўжыць лабіраваць сваю ініцыятыву «Хэльсынкі-2»
Прыблізна 2,5% (і нуль у Магілёўскай вобласьці).
Кіраўніца адміністрацыі Ганконгу Кэры Лэм сёньня афіцыйна заявіла, што ўлады адмаўляюцца ад закону аб экстрадыцыі, які стаў прычынай масавых пратэстаў цягам некалькіх апошніх месяцаў, паведамляе Reuters.
Вярхоўная Рада Ўкраіны папярэдне ўхваліла 7 законапраектаў аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю, якія дазволяць прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму павялічыць свой уплыў у працэсе ўхваленьня рашэньняў і кіраваньні краінай.
МЗС Баўгарыі заклікала Расею не падтрымліваць «сумнеўны тэзіс» пра тое, што Усходнюю Эўропу ад нацызму вызвалілі савецкія войскі.
Прынцып функцыянаваньня сыстэмы Лукашэнка сфармуляваў вельмі дакладна — палітык у Беларусі толькі адзін
Кабінэт міністраў Борыса Джонсана пацярпеў у аўторак паразу пры галасаваньні ў Палаце грамад Вялікай Брытаніі пра Brexit.
Вярхоўны суд Славаччыны ў аўторак, 3 верасьня, афіцыйна пазбавіў мандата дэпутата парлямэнта Мілана Мазурэка, чальца праварадыкальнай палітычнай партыі «Народная партыя — Наша Славаччына» (LSNS).
Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі, якая фармуе цяперашні ўрад, страціла большасьць у ніжняй палаце парлямэнта.
Пра нацыяналізм у Эўропе, савецкасьць і «рускі мір» у Беларусі ды пра «мяккую беларусізацыю» гутарым зь Пятром Рудкоўскім, кіраўніком Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сустрэўся з новым амбасадарам Беларусі ў Літве, Валерыем Бараноўскім. Яны абмеркавалі пытаньня бясьпекі Беларускай АЭС і сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Ён заахвоціў Лукашэнку трымацца гэтай «доўгатэрміновай прапановы» і «не расчароўвацца, калі мы ня здолеем рэалізаваць гэта сёньня ці заўтра».
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыяваныя прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім зьмены ў Канстытуцыю аб скасаваньні дэпутацкай недатыкальнасьці.
З Украінай «цалкам закрылі мяжу», як сказаў Лукашэнка? На момант публікацыі мяжа адкрытая, мяркуючы па сайце Памежнага камітэту, і раней мяжу не перакрывалі.
Суд палічыў, што паведамленьне заклікае да гвалту ў дачыненьні да дзяцей супрацоўнікаў паліцыі і Расгвардыі.
«Я яго пытаюся, што такое „даркнэт“? Ён мяне ўразіў».
КДБ Беларусі выявіў факты супрацьпраўных дзеяньняў у сілавых структурах, у тым ліку пасьля нарады 20 жніўня, на якой Аляксандар Лукашэнка выступіў з крытыкай работы праваахоўных органаў.
«Мы пакутуем наконт канфлікту ва Ўкраіне. Гэта балючая праблема для мяне асабіста», — сказаў Лукашэнка, выступаючы на канфэрэнцыі «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў».
Гэта трэці раз за тыдзень, калі беларускія ўлады просяць не прыдумляць кансьпіралягічных тэорыяў аб замежнай палітыцы Беларусі.
Незалежны вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін мяркуе, што візыт у Беларусь памочніка па нацыянальнай бясьпецы прэзыдэнта Дональда Трампа быў зьвязаны з падрыхтоўкай ЗША да верагодных надзвычайных падзей у раёне Пэрсыдскай затокі. Але пры чым тут Беларусь?
Разам з Андрэем Уцюрыным, які раней займаў пасаду намесьніка дзяржсакратара Савета бясьпекі Беларусі, было затрымана каля дзесяці чалавек, паведаміў журналістам старшыня КДБ Валеры Вакульчык.
Міжнародная канфэрэнцыя высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстаньня новых і найноўшых тэхналёгій» адбудзецца ў Менску 3-4 верасьня.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што хацеў бы езьдзіць на працу на ровары або электраматацыкле, але яму давялося адмовіцца ад гэтай ідэі нібыта таму, што яе «перахапіў» украінскі калега Ўладзімір Зяленскі.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што выхад з ЭЗ адбудзецца, як і заплянавана, 31 кастрычніка, незалежна ад таго, будзе ці не да гэтага дня дасягнутае пагадненьне з Эўразьвязам аб умовах выхаду.
Загрузіць яшчэ