Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гонар Назарбаева назвалі расейскі касьмічны комплекс


Байканур, сакавік 2019 году
Байканур, сакавік 2019 году

Расейскі ракетна-касьмічны комплекс для запуску ракет-носьбітаў сярэдняй і паўцяжкай клясы «Саюз-6» і «Саюз-5», які цяпер будуецца на касмадроме Байканур у Казахстане, назвалі ў гонар першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Комплекс атрымаў назву «Назарбаеўскі старт», паведамляецца на сайце расейскага агенцтва «Роскосмос».

Раней у гонар Назарбаева, які ў сакавіку сышоў у адстаўку са сваёй пасады, была перайменаваная сталіца Казахстану Астана: ужо некалькі месяцаў яна носіць імя Нур-Султан.

Таксама ўрад Казахстану пераназваў ў Нур-Султан міжнародны аэрапорт сталіцы і назваў імем палітыка вуліцы ў абласных цэнтрах Казахстану: Паўладары, Карагандзе, Акту, Шымкенце, Петрапаўлаўску, Атыраў, Уральску і Усць-Каменагорску. Яшчэ раней імем былога прэзыдэнта была названая адна з цэнтральных вуліц у Алматы. Назарбаеву ў Казахстане таксама паставілі некалькі помнікаў, а яго партрэт зьявіўся на буйной грашовай купюры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG