Ці пагражае сувэрэнітэту Беларусі праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі? Ці здолее Беларусь сабатаваць выкананьне інтэграцыйных пагадненьняў? Па гэтых тэмах у Праскім акцэнце спрачаюцца эканаміст Зьміцер Крук і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША праводзіць слуханьні з удзелам выканаўцы абавязкаў дырэктара Нацыянальнай выведкі.
Пра гэта паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.
Сьледчы камітэт, Генэральная пракуратура і Дзяржкамітэт судовых экспэртыз Беларусі пакуль не камэнтуюць, на якой стадыі генэтычныя экспэртызы братоў Кастуся і Віктара Каліноўскіх. МЗС Беларусі запэўнівае, што «працэс ідзе», і абяцае раскрыць усе таямніцы праз два-тры тыдні.
Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Гомля — фэрмэр-блогер Юры Ганцэвіч. У вёсцы Пакалюбічы ён гадуе коз, кароў і авечак. На Youtube-канале ён займеў нечаканы посьпех з ролікам пра дарожны збор: 250 тысяч праглядаў, 11 тысяч «падабаек», амаль тысячу камэнтароў.
З 1 па 4 кастрычніка ў Літве заплянавалі вучэньні, у рамках якіх змадэлююць ядзерны або радыялягічны інцыдэнт на Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.
«Ня хочам зрабіць яблыкам разладу расейскую мову».
Старшыня міжнароднай камісіі Сэйму Літвы, самы дасьведчаны дэпутат з амаль 30-гадовым стажам працы ў парлямэнце Эмануэліс Зінгерыс у гутарцы са Свабодай пракамэнтаваў ініцыятывы магчымай перадачы парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусь.
На сёньняшні дзень сярод больш як паўтысячы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня ёсьць толькі адзін інвалід-вазочнік. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Зварот беларусаў прынамсі цяпер ва ўрадзе Літвы не разглядаюць, а беларускую дэлегацыю запрашаюць на перапахаваньне паўстанцаў у Вільні.
На сустрэчу з Лукашэнкам прыехалі прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў «Укрінформ» і «Інтерфакс-Україна», тэлеканалаў «Україна», «112 Україна» і «1+1», газэты «Урядовий кур’єр».
Адмова Беларусі разьмяшчаць расейскую вайсковую базу зьяўляецца «непрыемным эпізодам», заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у інтэрвію газэце «Коммерсант».
У Брусэлі адказалі на папрок прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, што нібыта эўрапейскія краіны недастаткова дапамагаюць Кіеву.
У Нью-Ёрку 25 верасьня прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў і Ўкраіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага.
Фармаваньнем новага ўраду пасьля выбараў у парлямэнт Ізраілю зоймецца дзейны прэм’ер-міністар і лідэр партыі «Лікуд» Біньямін Нэтаньягу. Адпаведнае рашэньне прыняў прэзыдэнт Рэўвэн Рыўлін пасьля кансультацыяў з парлямэнцкімі фракцыямі.
Больш за сотню байцоў «ПВК Вагнэра» у пачатку верасьня прыбылі ў Лібію і аказваюць ваенную падтрымку Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) генэрала Халіфы Хафтара, што кантралюе ўсход і частку паўднёвых рэгіёнаў краіны.
Апазыцыйная дэпутатка дзейнай Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьбіраецца балятавацца і ў наступны склад парлямэнту, 25 верасьня сказала Свабодзе, што яе ініцыятыўная група сабрала тысячу подпісаў выбарнікаў.
Белы дом апублікаваў расшыфроўку тэлефоннай размовы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якая адбылася ў ліпені.
Уражвае недальнабачнасьць тых, хто купіўся на яўна інсьпіраваную зь Літвы (а можа і з Расеі) ініцыятыву з перапахаваньнем парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.
У кастрычніку ў Літву прыбудзе батальён войска ЗША, які складаецца з 500 салдатаў наземных вайсковых сілаў ЗША. Прыбудзе вайсковая адзінка ў рамках апэрацыі «Атлянтычная рашучасьць» і застанецца да вясны 2020 году, — паведамляе афіцыйны сайт міністэрства абароны краю Літвы.
Тлумачым, што такое імпічмэнт прэзыдэнта ў ЗША і даем ацэнку, наколькі імаверны імпічмэнт прэзыдэнта Трампа
Ідэя зь перавозам парэшткаў Каліноўскага на радзіму была агучаная яшчэ на пачатку лета, неўзабаве пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Гітанаса Наўседы. Але толькі цяпер махавік закруціўся на поўную магутнасьць.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Атрад якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які працягваў паход у Маскву пасьля яго затрыманьня, у сераду, 25 верасьня, абвясьціў пра роспуск і завяршэньне паходу. Пра гэта рэдакцыі «Сибирь. Реалии» паведаміў адзін зь яго ўдзельнікаў Віктар Ягораў.
Калі будзе суд, пакуль не паведамляюць. Пад будынкам суду сабралася акцыя ў падтрымку Паліенкі.
А таксама з калегамі з Польшчы, Саудаўскай Арабіі, Судану, Кіпру ды іншых краінаў.
Трампы ня вохкалі ад беларускага лёну. Якія дзіўныя навіны расказала нам АНТ, якое будзе змагацца з фэйкамі.
Трамп заявіў 24 верасьня, што дазволіў выпусьціць «цалкам рассакрэчаную і неапрацаваную расшыфроўку» тэлефоннай размовы зь Зяленскім, празь якую пачалася працэдура.
Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабода асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святланы Пракопʼевай. Яе абвінавачваюць у апраўданьні тэрарызму з-за выказваньняў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што распарадзіўся апублікаваць поўную расшыфроўку яго тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая стала прычынай палітычнага скандалу ў Вашынгтоне.
Наконт праграмы паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі ды іншых інтэграцыйных праектаў спрачаюцца намесьнік галоўнага рэдактара расейскай газэты «Коммерсант» Дзьмітры Бутрын і філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.
Былы міністар унутраных справаў і начальнік паліцыі Армэніі Айк Аруцюньян знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненьнем у галаву. Пра гэта паведамляе Армянская служба Радыё Свабода. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб давядзеньні да самагубства.
У інтэрнэце пачалі зьбіраць подпісы за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Сярод тых, хто падпісаў зварот, — пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімер Арлоў, гімнастка Меліціна Станюта, гісторык Алесь Краўцэвіч, бізнэсовец Юрый Зісер, музыка Лявон Вольскі і іншыя.
Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святлана Пракоп’евай.
Менск і Вашынгтон дамовіліся вярнуць дыпляматычныя дачыненьні на ўзровень амбасадараў.
Старшыня ЦВК выступіла за тое, каб туды мелі доступ толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і «цэнтральных» СМІ.
Падобна, Беларусь паабяцала зрабіць тое, што і так ужо зрабіла праз распад СССР.
Апазыцыйныя партыі заклікалі прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана сысьці ў адстаўку пасьля таго, як Вярхоўны суд краіны прызнаў незаконным рашэньне ўраду прыпыніць працу парлямэнту.
Амбасады згаданых трох краін упершыню адкрыюць участкі для галасаваньня перад грамадзянамі Беларусі. На папярэдніх выбарах, якія праводзіліся ў 2016 годзе, такой магчымасьці ў іх не было.
Рашэньне судзьдзяў было аднагалосным.
Перад пачаткам паседжаньня Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына адказала на некалькі пытаньняў журналістаў.
16-гадовая экалягічная актывістка Грэта Тунберг увечары 23 верасьня выступіла ў ААН з эмацыйнай прамовай.
А яшчэ «лятучы РПГ», вайсковы софт і «архаічныя» санкцыі.
Лідэры ЗША і Польшчы падпісалі дэклярацыю аб пашырэньні супрацы ў сфэры абароны. Дакумэнт прадугледжвае, што ў Польшчу дадаткова накіруюць 1000 амэрыканскіх вайскоўцаў.
Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рамана Галоўчанку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак заявіў, што ня ставіцца сур’ёзна да пагрозы імпічмэнту ў сувязі са скандалам, які разгарэўся пасьля ягонай тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Беларуская кампанія «Белэнэрга» аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну і будзе ажыцьцяўляць іх да канца 2019 году. Трэйдэрам беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіне стала ТАА «Газопостачальна компанія „Нафтогаз України“», якая ўваходзіць у групу «Нафтагаз».
Кіраўнік Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч у тэлеінтэрвію заявіў, што беларусы напачатку 90-х не хацелі рынкавых і дэмакратычных рэформаў. Ці сапраўды грамадзкія настроі былі менавіта такімі? Пра гэта спрачаюцца Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Дэлегацыя Вярхоўнай Рады Ўкраіны афіцыйна адмовілася прысутнічаць на восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня па 4 кастрычніка. Кіраўнік дэлегацыі Лізавета Ясько апублікавала ў Фэйсбуку тэкст заявы, які таксама разьмешчаны на сайце ўкраінскага парлямэнта.
Загрузіць яшчэ