Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы адзначылі ўгодкі бітвы пад Воршай і будуць рабіць гэта штогод. ВІДЭА


Інфармацыйны плякат

У нядзелю, 8 верасьня, у Вільні ўрачыста адзначылі 505-ю гадавіну бітвы пад Воршай, адной з самых буйных і важных бітваў у гісторыі ВКЛ. Сьвята мае стаць традыцыйным.

Сьвяткаваньні арганізавала прыватная тэлекампанія «Laisvės TV» сумесна з Асацыяцыяй грамадзянскіх арганізацый. У гістарычным цэнтры горада адбываліся гістарычныя дэбаты, выступ Армейскага аркестра, жывая музыка і фаервэркі.

Паводле кіраўніка каналу «Laisvės TV» Мікаласа Маркаўскаса, сьвята стала адказам на адзначэньне сёлета Расеяй вызваленьня Вільні і Коўна Чырвонай Арміяй ад нацыстаў.

«Мы вельмі добра памятаем, што за гэтым „вызваленьнем“ рушыў усьлед працяглы пэрыяд акупацыі Літвы, таму мы лічым, што гэтае сьвята — проста чарговая правакацыя Расеі. Са свайго боку, каманда „Laisvės TV“ сумесна з Асацыяцыяй грамадзянскіх арганізацый сьвяткуе 505-годзьдзе бітвы пад Воршай, калі аб’яднаная літоўска-польская армія атрымала пераканаўчую перамогу над Масквой. Гэта не толькі гістарычна важная падзея, але і вясёлы адказ расейцам».

Маркаўскас перакананы, што інфармаванасьць грамадзкасьці і супрацьдзеяньне дэзынфармацыі зьяўляюцца вырашальным момантам для бясьпекі краіны.

«Для людзей вельмі важна разумець гісторыю, памятаць яе і ганарыцца сваёй краінай — гэта падахвочвае ўсіх нас быць больш адказнымі і лепшымі грамадзянамі. Ніхто не нападзе на адзіную і моцную нацыю», — сказаў кіраўнік «Laisvės TV».

Арганізатары таксама выказалі спадзяваньне, што Канстанцін Астроскі зойме пачэснае месца ў літоўскай гістарыяграфіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG