Паліцыя Казахстану гвалтам затрымала дзяўчынку-падлетка ў сталіцы Нур-Султане 21 верасьня, калі яна ішла ў краму з маці і дзьвюма малодшымі сёстрамі.
Спойлер: зь Леніным.
Старшынём Лібэральна-дэмакратычнай партыі на зьезьдзе абраны Алег Гайдукевіч. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе заснавальніка партыі, свайго бацьку Сяргея Гайдукевіча, які стаў ганаровым старшынём ЛДП.
Новы кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль прыбыў у Менск крыху больш за два тыдні таму. У інтэрвію БелаПАН ён расказаў, чаго чакае ЭЗ ад парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, калі могуць быць адмененыя санкцыі і што з пагадненьнем аб спрашчэньні візавага рэжыму.
Партыя БНФ вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такое рашэньне было прынятае 21 верасьня на XIX зьезьдзе партыі ў Менску.
У буйных гарадах Казахстану праходзяць мітынгі супраць будаўніцтва 55 кітайскіх заводаў, пашырэньня эканамічнага ўплыву Кітаю ў краіне і за лібэралізацыю палітычнай сыстэмы.
Украінская дэлегацыя ня будзе ўдзельнічаць у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня да 4 кастрычніка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адправіў дадатковыя войскі на Блізкі Ўсход. Амэрыканскія вайскоўцы ўзмоцняць часткі проціпаветранай і проціракетнай абароны ў Саўдаўскай Арабіі і Абʼяднаных Арабскіх Эміратах.
На сёньня Эўразьвяз захоўвае эмбарга на пастаўкі ўзбраеньня ў Беларусь.
21 верасьня споўнілася б 60 гадоў Віктару Івашкевічу. Аднаго зь лідэраў працоўнага руху 1980–1990-х, палітвязьня, актыўнага ўдзельніка «Беларускай Майстроўні», «Талакі», «Канфэдэрацыі беларускіх суполак» ня стала 3 кастрычніка 2013-га: яму было 54 гады.
Урады Расеі і Беларусі на пачатку верасьня ўзгаднілі праграму эканамічнай інтэграцыі дзьвюх краінаў, якая прадугледжвае да студзеня 2021 году частковае аб’яднаньне іх эканамічных сыстэмаў. Да чаго прывядзе гэты праект?
Палітоляг Аркадзь Мошэс тлумачыць, чаму Лукашэнка пакрысе саступае ціску Масквы і пагаджаецца на зьмяншэньне сувэрэнітэту, а таксама называе тры базавыя ўмовы, пры якіх незалежнасьць дзяржавы ўстойлівая.
Рашэньне прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб падпісаньні пагадненьняў з Эўразьвязам аб спрашчэньні выдачы віз і аб рэадмісіі не адаб’ецца на інтэграцыйных працэсах з Расеяй. Такое меркаваньне выказаў прэсавы сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітрый Пяскоў.
Палітычны аглядальнік і журналіст літоўскага парталу «15 хвілін» Паўлюс Грыцэнас падзяліўся з інфармацыйным парталам delfi.lt сваімі меркаваньнямі наконт магчымай расейска-беларускай інтэграцыі.
Карпарацыя Twitter у пятніцу, 20 верасьня, паведаміла пра блякаваньне больш за 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах за разпаўсюд ілжывых навінаў і прапаганды.
У сярэдняй школе № 178 у Менску не пацьвярджаюць інфармацыю пра тое, што 70 настаўнікаў зьбіралі подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыні «Белай Русі» Генадзя Давыдзькі.
Актывісткі патрабуюць сустрэчы з кіраўніком краіны зь мінулага году.
Пераход да прапарцыйнай выбарчай сыстэмы стварае для Лукашэнкі цэлы шэраг рызыкаў, выклікаў і дадатковых праблемаў, не даючы амаль ніякіх плюсаў.
«Часавыя рамкі завяршэньня гэтых працэдур сёньня складана прадбачыць».
Хоць бясплатныя візы і спрыялі разьвіцьцю сувязяў зь Беларусьсю і Ўкраінай, яны стваралі дыскрымінацыю адносна іншых краінаў.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз на брыфінгу ў Менску 20 верасьня.
Аляксандар Лукашэнка падчас размовы з работнікамі льнозаводу ў Карэлічах на Горадзеншчыне пракамэнтаваў ход выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Затрыманы ў Бураціі шаман Аляксандр Габышаў, які пешшу ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», раніцай 20 верасьня быў дастаўлены ў Якуцк. Гэтую інфармацыю карэспандэнту «Сибирь.Реалии» пацьвердзілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўраду.
Калі з дакумэнтам ня ўзьнікне праблемаў на гэтым этапе, яго перададуць на ўхваленьне Эўрапарлямэнту і Эўрапейскай радзе, а калі ўхваляць яны, то рашэньне аб падпісаньні з эўрапейскага боку будзе яшчэ прымаць Рада Эўразьвязу.
Спадарожнікі якуцкага шамана Аляксандра Габышава вырашылі працягнуць намечаны ім маршрут. Некалькі месяцаў таму Габышаў заявіў, што адправіцца пешшу ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна з Крамля».
Прэм'ер-міністар Ізраілю і кіраўнік партыі «Лікуд» Біньямін Нетаньяху заклікаў свайго асноўнага суперніка і сустаршыню блёку «Кахоль-Лаван» (Сіня-белыя) Бэні Ганца дамовіцца аб стварэньні ўраду народнага адзінства.
Літоўскае выданьне Lietuvos rytas напісала пра адкрыцьцё ў Лідзе помніка вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну і пацікавілася меркаваньнем аднаго зь вядучых гісторыкаў Літвы Альфрэдаса Бумблаўскаса пра тое — каму належыць спадчына ВКЛ.
Ня быўшы ўпэўнены, што кіраўнік дзяржавы абавязкова ўмяшаецца, я тым ня менш быў абсалютна ўпэўнены, на якім баку ён выступіць у выпадку свайго ўмяшаньня.
«Абсікаліся, што іх, бач, у сацыяльных сетках разьмясьцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка».
«Гэтую тэндэнцыю трэба мяняць», — дадаў ён.
19 верасьня Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і гэрб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а таксама прыняў новую назву краіны —Рэспубліка Беларусь
«Мы ідзём выконваць даручэньне прэзыдэнта — слова ў слова. Усё, што было сказана — пра звальненьне зь пераводам на іншую працу».
У ноч на 19 верасьня ў Бураціі выкралі якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву «выганяць» Уладзіміра Пуціна з Крамля, паведамляе праект Свабоды «Сибирь. Реалии» са спасылкай на прыхільнікаў шамана.
11 чэрвеня 2019 году быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў генэрал-маёр Юры Караеў, які да таго камандаваў унутранымі войскамі МУС Беларусі.
Майкл Карпэнтэр, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, цяпер старэйшы дырэктар цэнтру Байдэна ва Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра Лукашэнку, беларускую моладзь, а таксама тым, што ў прыватных гутарках гаварылі яму беларускія чыноўнікі.
Майкл Карпэнтэр, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, цяпер старшы дырэктар цэнтру Байдэна ва Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі падзяліўся тым, што ў прыватных гутарках гаварылі яму беларускія чыноўнікі, а таксама ўражаньнямі ад Лукашэнкі і беларускай моладзі.
У сваім телеграм-канале дэпутат расейскай Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі напісаў, што «даўно пара ўзьяднаць Расею і Беларусь як адну адзіную дзяржаву». Нагадаем пра тое, як у сьнежні 1991 Уладзімер Жырыноўскі быў скінуты зь лесьвіцы дэпутатамі БНФ.
За час ягонай дзейнасьці зьнішчылі 2500 помнікаў Леніну і перайменавалі тысячы паселішчаў і вуліц.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп прызначыць Робэрта О‘Браена новым дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША замест Джона Болтана, паведамляе Reuters.
30 гадоў таму ў краінах Варшаўскай дамовы адбыліся рэвалюцыі, якія прывялі да краху камуністычнага рэжыму ў Эўропе і сталі прадвесьнікам распаду СССР. Узгадваем падзеньне Бэрлінскага муру, аксамітную рэвалюцыю ў Чэхаславаччыне і зрынаньне рэжыму Чаўшэску ў Румыніі. Вось як гэта было
Адразу трое сьвятароў зь Беларусі адкрыта выступілі супраць ціску на актывістаў расейскай апазыцы
Як дасягаць вынікаў у парлямэнце, які не сапраўдны? Як быць эфэктыўнай на выбарах, якіх няма? Абмяркоўваюць былая дэпутатка, пісьменьніца і палітоляг Вольга Абрамава, дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім і журналістка Ірына Халіп.
У аўторак стала вядома, што ЗША і Беларусь плянуюць аднавіць паўнавартасныя дыпляматычныя дачыненьні пасьля 11-гадовага перапынку. Былы амэрыканскі дыплямат і былы намесьнік памочніка міністра абароны падзяліліся сваімі думкамі пра гэта.
Дзяржаўны сакратар ЗША ў палітычных пытаньнях Дэйвід Гэйл напярэдадні правёў сустрэчу зь лідэрамі грамадзянскай супольнасці Беларусі — праваабаронцамі і апазіцыйнымі палітыкамі.
80 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць актора Паўла Ўсьцінава, асуджанага на тры з паловай гады калёніі за «ўжываньне гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка Расгвардыі» на акцыі пратэсту 3 жніўня ў Маскве.
Сьвятары Рускай праваслаўнай царквы падпісалі адкрыты ліст з заклікам перагледзець прысуды фігурантам «маскоўскай справы». Тэкст ліста апублікаваны на сайце выданьня «Православие и Мир».
Публікацыя праекту «магла б стварыць глебу для інфармацыйных маніпуляцыяў і фармаваньня ў грамадзтве скажоных уяўленьняў пра інтэграцыйны працэс».
Нежаданьне прыслухацца да рэкамэндацый Эўразьвязу можа зрабіць з Астраўца атамную бомбу.
Як у Расеі ўспрынялі навіну пра вяртаньне амбасадара ЗША ў Беларусь і амбасадара Беларусі ў ЗША?
Нацыянальны цэнтар заканадаўства: «Ня наша гэта ўсё».
Загрузіць яшчэ