Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу чальца камісіі ўдарылі на выбарчым участку. Паліцыянтка моўчкі назірала. ВІДЭА


Каля ўчастку ў Санкт-Пецярбургу на мясцовых выбарах у Расеі 8 верасьня
Каля ўчастку ў Санкт-Пецярбургу на мясцовых выбарах у Расеі 8 верасьня

Празь некалькі дзён пасьля мясцовых выбараў у Расеі «Назіральнікі Пецярбургу» апублікавалі відэа нападу на ўчастку 1619.

На запісе відаць, як мужчына падыходзіць да чальца камісіі з правам дарадчага голасу Васіля Дзячэнкі і б’е яго кулаком у жывот. Нягледзячы на крык Дзячэнкі, ні іншыя сябры камісіі, ні прысутныя выбаршчыкі спачатку ніяк не рэагуюць на тое, што адбываецца. Да яго падыходзіць толькі адна дзяўчына, каб пацікавіцца, што здарылася.

Дзячэнка распавёў выданьню «Медуза», што напад адбыўся пасьля таго, як ён паскардзіўся старшыні камісіі Ірыне Янікоўскай на няправільнае запаўненьне укладных аркушаў выбарчых сьпісаў — старонкі не былі пранумараваныя, як таго патрабуе закон. Аднаму з членаў камісіі забаранілі праверыць гэтыя лісты.

Пасьля гэтага на Дзячэнку пачалі ціснуць некалькі мужчын, якія таксама знаходзіліся на ўчастку. Удар у жывот, па словах Дзячэнкі, яму нанёс мужчына, якога Янікоўская да гэтага прадставіла як яшчэ аднаго члена камісіі з правам дарадчага голасу.

У момант нападу на ўчастку прысутнічала супрацоўніца паліцыі. На запісе з камэр назіраньня відаць, што яна адразу паварочваецца на крык Дзячэнка, але нават не ўстае з крэсла, каб паспрабаваць затрымаць нападніка. Празь некаторы час супрацоўніца паліцыі адыходзіць у бок, каб пагутарыць па тэлефоне. Потым Дзячэнка сам падыходзіць да яе і спрабуе даведацца, чаму яна бязьдзейнічае. Паліцыянтка ніяк не рэагавала і ў выніку нават не прадставілася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG