Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Расею вызваліць астатніх палітвязьняў, у тым ліку крымскіх татараў


Вызваленыя палонныя маракі і палітвязьні вяртаюцца ў Кіеў, 7 верасьня 2019 года
Вызваленыя палонныя маракі і палітвязьні вяртаюцца ў Кіеў, 7 верасьня 2019 года

Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў вітае вызваленьне 35 украінскіх палітвязьняў, затрыманых у Расеі і анэксаваным украінскім Крыме, але заклікае Маскву вызваліць і іншых украінскіх вязьняў, гаворыцца ў заяве прэс-сакратаркі Дзярждэпу Морган Ортагус.

«Мы пастаянна заклікалі вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых Расеяй пасьля атакі на ўкраінскія караблі ў Чорным моры каля Керчанскай пратокі ў лістападзе 2018 году, а таксама Алега Сянцова ды іншых палітычных зьняволеных, — адзначаецца ў заяве. — Мы рады паведамленьню, што яны вярнуліся дамоў.

Мы заклікаем Расею неадкладна вызваліць усіх іншых украінцаў, у тым ліку прадстаўнікоў крымскататарскай грамады, якія застаюцца несправядліва зьняволенымі».

ЗША таксама чакаюць больш актыўнага дыялёгу між Расеяй і Ўкраінай. Дзярждэпартамэнт адзначае заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага пра гатоўнасьць да дыпляматычнага ўрэгуляваньня і кажа пра падтрымку ягонай спробы, а Расею заклікае выканаць абавязаньні, узятыя ў менскіх пагадненьнях.

У межах абмену 35 украінцаў вярнуліся са зьняволеньня ў Расеі ва Украіну, а ў Расею перадалі 35 украінскіх і расейскіх грамадзянаў, якіх судзілі ва Украіне за розныя крымінальныя злачынствы аж да дзяржаўнай здрады.

Паводле апошніх зьвестак упаўнаважанай Вярхоўнай Рады ў правах чалавека, у Расеі і акупаваным Крыме трымаюць у няволі яшчэ 110 грамадзянаў Украіны. Акрамя таго, паводле Службы бясьпекі Украіны, яшчэ 227 украінцаў затрыманыя баевікамі з «расейскіх гібрыдных сілаў» на акупаванай частцы Данбасу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG