Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце вітаюць вызваленьне Алега Сянцова і іншых вязьняў


Сустрэча вызваленых украінскіх зьняволеных у Кіеве, 7 верасьня 2019
Сустрэча вызваленых украінскіх зьняволеных у Кіеве, 7 верасьня 2019

У Кіеве і Маскве сёньня сустрэлі грамадзянаў Украіны і Расеі, вызваленых у выніку апэрацыі абмену зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй. Абодва бакі абмянялі па 35 чалавек. Сярод вызваленых —​ украінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў, які заставаўся ў зьняволеньні з траўня 2014 году. Яго асудзілі на 20 гадоў турмы паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме. Сянцоў ніколі не прызнаваў сваёй віны. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітвязьнем.

Міністар замежных справаў Чэскай рэспублікі Томаш Пэтршычак вітаў абмен і лічыць яго крокам да завяршэньня канфлікту паміж Украінай і Расеяй. «Я вітаю абмен зьвяволенымі паміж Украінай і Расеяй, улучна з кінарэжысэрам Алегам Сянцовым і ўкраінскім маракамі, затрыманымі летась падчас інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы. Я разглядаю абмен як крок наперад да завяршэньня канфлікту», — напісаў кіраўнік чэскай дыпляматыі.

Краіны «Вялікай сямёркі» праз сваіх амбасадараў у Кіеве вітаюць вызваленьне вязьняў:

Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк: «Рада Эўропы вітае вызваленьне вязьняў Расеяй і Ўкраінай і заяўляе, што гэта «абнадзейваючы крок да нармалізацыі адносін паміж дзьвюма дзяржавамі-сябрамі Рады Эўропы»:

Міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевічс ў Твітэры вітаў вызваленьне ўкраінскіх вязьняў з расейскіх турмаў і іх вяртаньне дадому. «Вельмі добра, што ўкраінскіх палітычных зьняволеных, улучна з Алегам Сянцовым і маракамі, нарэшце вызвалілі, Расея ніколі ня мела права браць іх у закладнікі, на жаль, коштам ключавога сьведкі па справе MH17 Цэмаха, аднак, я веру, што справядлівасьць у рэшце рэшт будзе адноўленая», — напісаў Рынкевічс.

Група Эўрапейскай народнай партыі, найбуйнейшая ў Эўрапарлямэнце, павіншавала Алега Сянцова і іншых ўкраінцаў з вызваленьнем з расейскіх турмаў. «Мы вітаем вызваленьне ляўрэата прэміі Сахарава Алега Сянцова і яго ўкраінскіх сяброў з расейскіх турмаў. Мы зь нецярпеньнем чакаем спадара Сянцова ў Эўрапарлямэнце, каб асабіста павіншаваць яго», — гаворыцца ў паведамленьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG