Фармаваньнем новага ўраду пасьля выбараў у парлямэнт Ізраілю зоймецца дзейны прэм’ер-міністар і лідэр партыі «Лікуд» Біньямін Нэтаньягу. Адпаведнае рашэньне прыняў прэзыдэнт Рэўвэн Рыўлін пасьля кансультацыяў з парлямэнцкімі фракцыямі.
Больш за сотню байцоў «ПВК Вагнэра» у пачатку верасьня прыбылі ў Лібію і аказваюць ваенную падтрымку Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) генэрала Халіфы Хафтара, што кантралюе ўсход і частку паўднёвых рэгіёнаў краіны.
Апазыцыйная дэпутатка дзейнай Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая зьбіраецца балятавацца і ў наступны склад парлямэнту, 25 верасьня сказала Свабодзе, што яе ініцыятыўная група сабрала тысячу подпісаў выбарнікаў.
Белы дом апублікаваў расшыфроўку тэлефоннай размовы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якая адбылася ў ліпені.
Уражвае недальнабачнасьць тых, хто купіўся на яўна інсьпіраваную зь Літвы (а можа і з Расеі) ініцыятыву з перапахаваньнем парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.
У кастрычніку ў Літву прыбудзе батальён войска ЗША, які складаецца з 500 салдатаў наземных вайсковых сілаў ЗША. Прыбудзе вайсковая адзінка ў рамках апэрацыі «Атлянтычная рашучасьць» і застанецца да вясны 2020 году, — паведамляе афіцыйны сайт міністэрства абароны краю Літвы.
Тлумачым, што такое імпічмэнт прэзыдэнта ў ЗША і даем ацэнку, наколькі імаверны імпічмэнт прэзыдэнта Трампа
Ідэя зь перавозам парэшткаў Каліноўскага на радзіму была агучаная яшчэ на пачатку лета, неўзабаве пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Гітанаса Наўседы. Але толькі цяпер махавік закруціўся на поўную магутнасьць.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Атрад якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які працягваў паход у Маскву пасьля яго затрыманьня, у сераду, 25 верасьня, абвясьціў пра роспуск і завяршэньне паходу. Пра гэта рэдакцыі «Сибирь. Реалии» паведаміў адзін зь яго ўдзельнікаў Віктар Ягораў.
Калі будзе суд, пакуль не паведамляюць. Пад будынкам суду сабралася акцыя ў падтрымку Паліенкі.
А таксама з калегамі з Польшчы, Саудаўскай Арабіі, Судану, Кіпру ды іншых краінаў.
Трампы ня вохкалі ад беларускага лёну. Якія дзіўныя навіны расказала нам АНТ, якое будзе змагацца з фэйкамі.
Трамп заявіў 24 верасьня, што дазволіў выпусьціць «цалкам рассакрэчаную і неапрацаваную расшыфроўку» тэлефоннай размовы зь Зяленскім, празь якую пачалася працэдура.
Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабода асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святланы Пракопʼевай. Яе абвінавачваюць у апраўданьні тэрарызму з-за выказваньняў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што распарадзіўся апублікаваць поўную расшыфроўку яго тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якая стала прычынай палітычнага скандалу ў Вашынгтоне.
Наконт праграмы паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі ды іншых інтэграцыйных праектаў спрачаюцца намесьнік галоўнага рэдактара расейскай газэты «Коммерсант» Дзьмітры Бутрын і філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.
Былы міністар унутраных справаў і начальнік паліцыі Армэніі Айк Аруцюньян знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненьнем у галаву. Пра гэта паведамляе Армянская служба Радыё Свабода. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб давядзеньні да самагубства.
У інтэрнэце пачалі зьбіраць подпісы за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Сярод тых, хто падпісаў зварот, — пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімер Арлоў, гімнастка Меліціна Станюта, гісторык Алесь Краўцэвіч, бізнэсовец Юрый Зісер, музыка Лявон Вольскі і іншыя.
Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай асудзіў крымінальны перасьлед пскоўскай журналісткі Святлана Пракоп’евай.
Менск і Вашынгтон дамовіліся вярнуць дыпляматычныя дачыненьні на ўзровень амбасадараў.
Старшыня ЦВК выступіла за тое, каб туды мелі доступ толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і «цэнтральных» СМІ.
Падобна, Беларусь паабяцала зрабіць тое, што і так ужо зрабіла праз распад СССР.
Апазыцыйныя партыі заклікалі прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана сысьці ў адстаўку пасьля таго, як Вярхоўны суд краіны прызнаў незаконным рашэньне ўраду прыпыніць працу парлямэнту.
Амбасады згаданых трох краін упершыню адкрыюць участкі для галасаваньня перад грамадзянамі Беларусі. На папярэдніх выбарах, якія праводзіліся ў 2016 годзе, такой магчымасьці ў іх не было.
Рашэньне судзьдзяў было аднагалосным.
Перад пачаткам паседжаньня Цэнтральнай выбарчай камісіі яе старшыня Лідзія Ярмошына адказала на некалькі пытаньняў журналістаў.
16-гадовая экалягічная актывістка Грэта Тунберг увечары 23 верасьня выступіла ў ААН з эмацыйнай прамовай.
А яшчэ «лятучы РПГ», вайсковы софт і «архаічныя» санкцыі.
Лідэры ЗША і Польшчы падпісалі дэклярацыю аб пашырэньні супрацы ў сфэры абароны. Дакумэнт прадугледжвае, што ў Польшчу дадаткова накіруюць 1000 амэрыканскіх вайскоўцаў.
Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рамана Галоўчанку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак заявіў, што ня ставіцца сур’ёзна да пагрозы імпічмэнту ў сувязі са скандалам, які разгарэўся пасьля ягонай тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Беларуская кампанія «Белэнэрга» аднавіла пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну і будзе ажыцьцяўляць іх да канца 2019 году. Трэйдэрам беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіне стала ТАА «Газопостачальна компанія „Нафтогаз України“», якая ўваходзіць у групу «Нафтагаз».
Кіраўнік Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч у тэлеінтэрвію заявіў, што беларусы напачатку 90-х не хацелі рынкавых і дэмакратычных рэформаў. Ці сапраўды грамадзкія настроі былі менавіта такімі? Пра гэта спрачаюцца Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Дэлегацыя Вярхоўнай Рады Ўкраіны афіцыйна адмовілася прысутнічаць на восеньскай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая пройдзе з 30 верасьня па 4 кастрычніка. Кіраўнік дэлегацыі Лізавета Ясько апублікавала ў Фэйсбуку тэкст заявы, які таксама разьмешчаны на сайце ўкраінскага парлямэнта.
У сеціве пачалася кампанія «Я памятаю, хто я» («Pamiętam, kim jestem»), якая заклікае палякаў Беларусі запісвацца на перапісе палякамі.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які адседзеў больш за пяць гадоў у расейскай турме, дае вялікае інтэрвію сайту Радыё Свабода «Крым.Реалии».
Блогерка і тэлевядоўца Ганна Бонд напісала ў фэйсбуку, што «зь лёгкасьцю сабрала неабходную колькасьць подпісаў і будзе вылучаць сваю кандыдатуру на парлямэнцкія выбары — 2019».
Міністэрства замежных спраў Беларусі адказала на пытаньні карыстальнікаў фэйсбуку наконт спрашчэньня візавага рэжыму з Эўрапейскім Зьвязам.
У Беларусі правялі конкурс на помнік Глебу Менскаму, аднак яго дагэтуль не паставілі. Чаму?
Прызначаны на 25 верасьня працэс над актывістам анархісцкага руху Зьмітром Паліенкам Менскі гарадзкі суд вырашыў зрабіць закрытым ад грамадзкасьці. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі 20 верасьня ў прэсавай службе Вярхоўнага суду. Але на якой падставе было прынята такое рашэньне?
У Беларусі стварылі ўласную ракету сярэдняй далёкасьці, а плянуюць распрацаваць яшчэ больш магутную ракету з большай далёкасьцю на аснове «той базы, што ў нас існуе, досьведу нашых партнэраў, найперш Кітайскай Народнай Рэспублікі».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 23 верасьня падпісаў закон «Аб асаблівай працэдуры адхіленьня прэзыдэнта Ўкраіны з пасады (імпічмэнт)». Вярхоўная Рада прыняла яго 10 верасьня.
Юрыст кажа, гэта можа выклікаць праблемы і самацэнзуру.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў ураду падпісаць пагадненьне, якое ўскладзе на Расею фінансаваньне мадэрнізацыі ўзброеных сілаў непрызнанай Абхазіі.
БНФ заклікае выступіць супраць дамоваў з Расеяй, аб’ядноўвацца вакол нацыянальна-дэмакратычных сілаў і быць гатовымі абараняць незалежнасьць краіны любымі даступнымі сродкамі.
Прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін заявіў, што ў новы ўрад пасьля ўсеагульных выбараў 17 верасьня павінны ўвайсьці прадстаўнікі партыі «Лікуд», якую ўзначальвае прэм’ер Біньямін Нетаньяху, і «Кахоль-лава» на чале з Бэні Ганцам.
Пра гэта, як паведамляе Голас Амэрыкі, кіраўнік Камітэту выведкі Палаты прадстаўнікоў заявіў, выступаючы па тэлебачаньні ў нядзелю, 22 верасьня.
Раней паведамлялася, што прэзыдэнт запатрабаваў ад Кіева правесьці расьсьледаваньне ўадносна былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Байдэна і яго сына. Пра разьвіцьцё сытуацыі паведамле Голас Амэрыкі.
Загрузіць яшчэ