У эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту Настоящего Времени ў Менску Сержу Харытонаву дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан расказаў, што ён пасьпеў абмеркаваць з кіраўніком Беларусі цягам больш чым дзьвюхгадзіннае сустрэчы.
Якія вынікі візыту ў Беларусь дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана?
Вярхоўная рада Ўкраіны патрымала ўсе кандыдатуры, вылучаныя прэзыдэнтам у межах ягоных паўнамоцтваў на пасады кіраўнікоў Міністэрства абароны, Міністэрства замежных спраў і Службы бясьпекі Ўкраіны.
Дарадца Дональда Трампа Джон Болтан паведаміў, што бліжэйшым часам магчымая размова паміж прадстаўнікамі ЗША і Беларусі аб скасаваньні санкцыяў.
Дональду Трампу кіраўнік беларускай дзяржавы перадаў кордзік. У якасьці падарунку для Мэланіі Трамп былі абраныя вырабы зь беларускага лёну — абрус з сурвэткамі.
Пытаньне аб наданьні вайсковай дапамогі Ўкраіне з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі вырашаць бліжэйшым часам. Пра гэта заявіў журналістам дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, перадае БЕЛТА.
Упершыню за гісторыю незалежнасьці Ўкраіны ўрад ачоліць наймаладзейшы палітык — Аляксею Ганчаруку, якога сёньня Вярхоўная Рада зацьвердзіла на пасаду прэм’ер-міністра, 35 гадоў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвязвае пачатак дзейнасьці новаабаранай Вярхоўнай Рады з хуткім правядзеньнем рэформаў у краіне, і перакананы, што новы яе склад выканае сваю гістарычную місію.
Затрыманага ў Менску ўдзельніка маскоўскай акцыі 27 ліпеня Мікіту Чырцова перадалі органу па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёну сталіцы для высылкі ў Расею.
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан 29 жніўня прыехаў у Менск, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і падкрэсьліць падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі з боку ЗША. Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ён выйшаў да журналістаў.
Адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з дарадцам прэзыдэнта Трампа па нацыянальнай бясьпецы.
Генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша ня будзе сярод удзельнікаў менскай міжнароднай канфэрэнцыі высокага роўню, якая пройдзе 3–4 верасьня. У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі экспэрты амаль з 50 краін абмяркуюць «інавацыйныя падыходы і выкарыстаньне новых тэхналёгій у барацьбе з тэрарызмам».
Крымская сэнатарка сказала, такое рашэньне «можна толькі вітаць».
«Аддаў даніну павагі ахвярам трагедыі і тым амэрыканцам, якія выжылі ці згубілі родных у час Галякосту ў Беларусі».
29 жніўня Менск наведвае дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Візытаў амэрыканскіх урадоўцаў такога ўзроўню за 25 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не было.
Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан наведаў з кароткім візытам Кішынёў. Ён сустрэўся з прэм’ер-міністрам Маяй Санду.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз на брыфінгу 29 жніўня пракамэнтаваў рэакцыю шэрагу расейскіх тэлеграм-каналаў на візыт дарадцы прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана ў Менск.
«У Варшаву не былі запрошаныя Казахстан, краіны Цэнтральнай Азіі, Расея». Ці зьвязаная наўпрост адмова Лукашэнкі ад паездкі з адсутнасьцю запрашэньня на ўрачыстасьці для Расеі ці Казахстану, прэс-сакратар МЗС не казаў.
Сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага адбудзецца 4 кастрычніка ў Жытоміры.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, засуджаны ў Расеі на 20 гадоў турмы па абвінавачаньні ў тэрарызьме, дастаўлены ў Маскву з калёніі ў Лабытнангі і зьмешчаны ў СІЗА-2, вядомы як Бутырская турма, паведамляюць СМІ.
У Італіі папулісцкі «Рух пяці зорак» і левацэнтрысцкая Дэмакратычная партыя заявілі, што прыйшлі да пагадненьня аб стварэньні кааліцыйнага ўраду. Партыі дамовіліся, што на пасадзе прэм’ер-міністра застанецца Джузэпэ Контэ, паведамляе Reuters.
29 жніўня 1949 году Савецкі Саюз правёў выпрабаваньне сваёй першай ядзернай зброі на палігоне ў Сяміпалацінску (сёньня Сямей), у Казахстане, і адкрыў новую старонку ў гісторыі халоднай вайны.
Пэтыцыя з патрабаваньнем не прыпыняць працу парлямэнту сабрала больш за мільён подпісаў за некалькі гадзінаў.
Бальшыня жыхароў Данецкай і Луганскай абласьцей лічаць тэрыторыі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» часткай Украіны, вынікае з апытаньня, замоўленага Бэрлінскім цэнтрам усходнеэўрапейскіх і міжнародных дасьледаваньняў (ZOiS).
29 жніўня ў Менск прыедзе дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Прэсавая сакратар генэральнага пракурора Ўкраіны Ларыса Сарган напісала ў Фэйсбуку, што ўрад рыхтуецца да абмену вязьнямі з Расеяй у фармаце «35 на 35».
Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на сустрэчы з палітолягамі абмеркаваў магчымыя зьмены ў двухбаковых адносінах з Беларусьсю.
У нацыянальным парку «Белавеская пушча» зьняпраўдзілі зьвесткі, што на тэрыторыі пушчы зьявілася новая рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі пад назвай «Причал».
У Вільні 27 жніўня на плоце беларускай амбасады ў Літве ўдзельнікі кампаніі DissidentBY павесілі інсталяцыю, прысьвечаную міліцэйскаму гвалту, напісала Свабодзе актывістка кампаніі Марына Касінерава.
13–14 верасьня ў Калінкавіцкім раёне пройдзе традыцыйны фэст народнага гумару «Аўцюкі». Паводле ж «Беларускага славянскага камітэту», у гэты ж час у Аўцюках пройдзе «Мерапрыемства традыцыйнай культуры славян „Рарог“».
Урад Вялікабрытаніі зьвярнуўся да каралевы з просьбай прыпыніць працу парлямэнту з 10 верасьня.
Раісу Багатырову, якая ў час прэзыдэнцтва Віктара Януковіча ачольвала Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, арыштавалі на 60 дзён паводле адпаведнага рашэньня Пячэрскага раённага суду Кіева.
Украіна вітае ўступленьне ЗША ў нармандзкі фармат, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША Джонам Болтанам у Кіеве.
Кітайскія спэцслужбы выкарыстоўваюць прафэсійную сацыяльную сетку LinkedIn для вэрбаваньня замежных шпіёнаў, у тым ліку былых дзяржаўных службоўцаў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай і замежнай выведках.
Пра намер павялічыць колькасьць авіярэйсаў паміж дзьвюма краінамі і адкрыць новыя маршруты заявіў міністар замежных спраў Турэччыны Мэвалют Чавушаглу падчас сустрэчы 28 жніўня ў Менску са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем.
Дарадца амбасады Беларусі ў Турэччыне Аляксандар Паганшаў, якога цяжка паранілі 24 ліпеня, ня будзе вяртацца на ранейшае месца сваёй працы.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі, Дзьмітрый Пяскоў, адказаў на пытаньне наконт плянаў Беларусі набываць нафту ў Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Паўнамоцтваў у яго фактычна няма — толькі выказваць думку. Але ён верыць, што лепш увайсьці, чым не ўвайсьці.
ЦВК Беларусі 28 жніўня зацьвердзіла палажэньне аб дэклярацыі даходаў і маёмасьці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Камісія вызначыла, наколькі прэтэндэнт у дэпутаты можа завысіць ці занізіць свае даходы і кошт маёмасьці.
Брытанскі ўрад зьбіраецца папрасіць каралеву прыпыніць працу парлямэнта адразу пасьля выхаду дэпутатаў зь адпачынку – гэта павінна дапамагчы краіне выйсьці з Эўразьвязу. Дэпутаты не змогуць прыняць законы, якія забараняюць выхад з ЭЗ без прыняцьця пагадненьня, – перадае BBC.
Кіеўскі апэляцыйны суд у сераду адпусьціў з-пад варты кіраўніка ўкраінскага падразьдзяленьня расейскага дзяржаўнага агенцтва «РИА Новости» Кірылы Вышынскага.
У падкасьце «Бацькі і дзеці» пра каштоўнасьць і пагрозы для незалежнасьці Беларусі разважаюць былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Навумчык і студэнт Ліцэю БДУ Мірон Вітушка.
Аналіз спадарожнікавых здымкаў сьведчыць аб тым, што Паўночная Карэя будуе падводную лодку, здольную несьці балістычныя ракеты і, верагодна, рыхтуецца да выпрабаваньня балістычнай ракеты, выпушчанай з падлодкі.
Мінулым тыднем зьнішчальнікі NATO тройчы ўздымаліся ў паветра для суправаджэньня расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам, паведаміла міністэрства абароны Літвы.
Амэрыканскі сэнатар Крыс Мэрфі заявіў, што яму адмовілі ў візе для ўезду ў Расею. Ён зьбіраўся прыехаць туды ў складзе дзьвюхпартыйнай дэлегацыі Кангрэсу ЗША.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі. Ён тлумачыць, чаму візыт Джона Болтана ў Менск гістарычны, прадказвае магчымую нэгатыўную рэакцыю Масквы і заяўляе, што захаваньне незалежнасьці Беларусі адпавядае інтарэсам ЗША.
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які прыляцеў у Кіеў пасьля саміту «Вялікай сямёркі» ў Біярыцы, даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода і тэлеканала «Настоящее время».
Кіраўнік карпарацыі спадзяецца на разуменьне ўрадам таго, што «паінфармаваныя грамадзяне, якія маюць доступ да шырокага спэктру навін і інфармацыйных крыніц, адпавядаюць доўгатэрміновым інтарэсам таджыцкага грамадзтва і бясьпекі».
Італьянскія палітычныя партыі «Рух пяці зорак» і Дэмакратычная партыя не змаглі дамовіцца пра кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра новай парлямэнцкай большасьці.
Загрузіць яшчэ