Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сараеве прайшоў гей-прайд — без інцыдэнтаў


Парад удзельнікаў басьнійскага ЛГБТ-руху завяршыўся ў Сараеве без інцыдэнтаў, нягледзячы на першапачатковыя засьцярогі.

Больш за тысячу паліцыянтаў ахоўвалі парадак падчас гей-прайду. Дарогі, па якіх праводзілася шэсьце, былі аддзеленыя ад ходнікаў агароджамі. На дахах будынкаў уздоўж галоўнай магістралі гораду, былі разьмешчаны узброеныя паліцыянты.

Босьнія — апошняя з балканскіх дзяржаў, якая дазволіла правядзеньне гей-парадаў. Нядзельная акцыя ЛГБТ-актывістаў разглядаецца ў Сараеве як праверка грамадзтва на талерантнасьць і павагу да правоў меншасьцяў у краіне, якая прэтэндуе на далучэньне да Эўрапейскага зьвязу. Эўрапейскія дыпляматы і амбасадар ЗША ў Босьніі, пра якога вядома, што ён гей, далучыліся да маршу ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG