Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за паўмільёна каталёнцаў выйшлі на вуліцы Барсэлёны ў падтрымку незалежнасьці


Падчас акцыі ў Барсэлёне за незалежнасьць Каталёніі, 11 верасьня 2019
Падчас акцыі ў Барсэлёне за незалежнасьць Каталёніі, 11 верасьня 2019

Паводле ацэнак паліцыі, каля 600 тысяч чалавек з усёй Каталёніі 11 верасьня узялі ўдзел у акцыі цэнтры Барсэлёны. Гэта найніжэйшая лічба за апошнія гады — летась колькасьць удзельнікаў ацэньвалі на мільён.

11 верасьня 1714 году Барсэлёна пасьля працяглай аблогі была ўзятая войскамі гішпанскага Філіпа V. Аднак у пачатку XX стагодзьдзя, на хвалі нацыянальна-вызвольнага руху, 11 верасьня стала галоўнай датай памяці, зьвязанай зь незалежнасьцю Каталёніі.

Марш у Барсэлёне за незалежнасьць Каталёніі
Марш у Барсэлёне за незалежнасьць Каталёніі

Дэманстранты патрабавалі незалежнасьці Каталёніі і вызваленьня лідэраў каталёнскіх сэпаратыстаў, якія знаходзяцца ў гішпанскіх турмах за «мяцеж» супраць Гішпаніі.

Палітычны крызіс у Каталёніі рэзка абвастрыўся увосень 2017 году, пасьля таго, як у кастрычніку ў рэгіёне прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG