29 жніўня ў Менск прыедзе дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Прэсавая сакратар генэральнага пракурора Ўкраіны Ларыса Сарган напісала ў Фэйсбуку, што ўрад рыхтуецца да абмену вязьнямі з Расеяй у фармаце «35 на 35».
Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на сустрэчы з палітолягамі абмеркаваў магчымыя зьмены ў двухбаковых адносінах з Беларусьсю.
У нацыянальным парку «Белавеская пушча» зьняпраўдзілі зьвесткі, што на тэрыторыі пушчы зьявілася новая рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі пад назвай «Причал».
У Вільні 27 жніўня на плоце беларускай амбасады ў Літве ўдзельнікі кампаніі DissidentBY павесілі інсталяцыю, прысьвечаную міліцэйскаму гвалту, напісала Свабодзе актывістка кампаніі Марына Касінерава.
13–14 верасьня ў Калінкавіцкім раёне пройдзе традыцыйны фэст народнага гумару «Аўцюкі». Паводле ж «Беларускага славянскага камітэту», у гэты ж час у Аўцюках пройдзе «Мерапрыемства традыцыйнай культуры славян „Рарог“».
Урад Вялікабрытаніі зьвярнуўся да каралевы з просьбай прыпыніць працу парлямэнту з 10 верасьня.
Раісу Багатырову, якая ў час прэзыдэнцтва Віктара Януковіча ачольвала Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, арыштавалі на 60 дзён паводле адпаведнага рашэньня Пячэрскага раённага суду Кіева.
Украіна вітае ўступленьне ЗША ў нармандзкі фармат, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША Джонам Болтанам у Кіеве.
Кітайскія спэцслужбы выкарыстоўваюць прафэсійную сацыяльную сетку LinkedIn для вэрбаваньня замежных шпіёнаў, у тым ліку былых дзяржаўных службоўцаў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай і замежнай выведках.
Пра намер павялічыць колькасьць авіярэйсаў паміж дзьвюма краінамі і адкрыць новыя маршруты заявіў міністар замежных спраў Турэччыны Мэвалют Чавушаглу падчас сустрэчы 28 жніўня ў Менску са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем.
Дарадца амбасады Беларусі ў Турэччыне Аляксандар Паганшаў, якога цяжка паранілі 24 ліпеня, ня будзе вяртацца на ранейшае месца сваёй працы.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі, Дзьмітрый Пяскоў, адказаў на пытаньне наконт плянаў Беларусі набываць нафту ў Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Паўнамоцтваў у яго фактычна няма — толькі выказваць думку. Але ён верыць, што лепш увайсьці, чым не ўвайсьці.
ЦВК Беларусі 28 жніўня зацьвердзіла палажэньне аб дэклярацыі даходаў і маёмасьці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Камісія вызначыла, наколькі прэтэндэнт у дэпутаты можа завысіць ці занізіць свае даходы і кошт маёмасьці.
Брытанскі ўрад зьбіраецца папрасіць каралеву прыпыніць працу парлямэнта адразу пасьля выхаду дэпутатаў зь адпачынку – гэта павінна дапамагчы краіне выйсьці з Эўразьвязу. Дэпутаты не змогуць прыняць законы, якія забараняюць выхад з ЭЗ без прыняцьця пагадненьня, – перадае BBC.
Кіеўскі апэляцыйны суд у сераду адпусьціў з-пад варты кіраўніка ўкраінскага падразьдзяленьня расейскага дзяржаўнага агенцтва «РИА Новости» Кірылы Вышынскага.
У падкасьце «Бацькі і дзеці» пра каштоўнасьць і пагрозы для незалежнасьці Беларусі разважаюць былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Навумчык і студэнт Ліцэю БДУ Мірон Вітушка.
Аналіз спадарожнікавых здымкаў сьведчыць аб тым, што Паўночная Карэя будуе падводную лодку, здольную несьці балістычныя ракеты і, верагодна, рыхтуецца да выпрабаваньня балістычнай ракеты, выпушчанай з падлодкі.
Мінулым тыднем зьнішчальнікі NATO тройчы ўздымаліся ў паветра для суправаджэньня расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыйскім морам, паведаміла міністэрства абароны Літвы.
Амэрыканскі сэнатар Крыс Мэрфі заявіў, што яму адмовілі ў візе для ўезду ў Расею. Ён зьбіраўся прыехаць туды ў складзе дзьвюхпартыйнай дэлегацыі Кангрэсу ЗША.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі. Ён тлумачыць, чаму візыт Джона Болтана ў Менск гістарычны, прадказвае магчымую нэгатыўную рэакцыю Масквы і заяўляе, што захаваньне незалежнасьці Беларусі адпавядае інтарэсам ЗША.
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які прыляцеў у Кіеў пасьля саміту «Вялікай сямёркі» ў Біярыцы, даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода і тэлеканала «Настоящее время».
Кіраўнік карпарацыі спадзяецца на разуменьне ўрадам таго, што «паінфармаваныя грамадзяне, якія маюць доступ да шырокага спэктру навін і інфармацыйных крыніц, адпавядаюць доўгатэрміновым інтарэсам таджыцкага грамадзтва і бясьпекі».
Італьянскія палітычныя партыі «Рух пяці зорак» і Дэмакратычная партыя не змаглі дамовіцца пра кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра новай парлямэнцкай большасьці.
Урад Бразыліі адмовілася ад 20 мільёнаў даляраў, якія краіне прапаноўвала «Вялікая сямёрка» для барацьбы з пажарамі ў Амазоніі. Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару напісаў у Твітэры, што прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон хоча выратаваць Амазонію, «як быццам мы калёнія або нічыйная зямля».
Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Сваімі меркаваньнямі наконт мэтаў і матываў візыту ў Менск дарадцы прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальны бясьпекі Джона Болтана падзяліліся са Свабодай Валер Кавалёўскі, былы беларускі дыплямат, які зараз працуе ў ЗША, і Грыгоры Ёфэ, прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША)
Прайшло сто дзён з таго часу, як Уладзімір Зяленскі стаў прэзыдэнтам Украіны.
Адна з двух лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч ня будзе вылучацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў у лістападзе. Пра гэта яна паведаміла Свабодзе.
Прэзыдэнты ЗША і Украіны — Дональд Трамп і Уладзімір Зеленскі — у бліжэйшым часе сустрэнуцца ў Варшаве. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве.
Візыт Джона Болтана ў Менск можа стаць гістарычным. Найперш як папярэджаньне, што ЗША не пацярпяць новага перадзелу рэгіёну Ўсходняй Эўропы.
«Па-іншаму мы сытуацыю і не ўяўляем. Яны заўсёды да нас прыяжджаюць», — заявіла Свабодзе 27 жніўня пасьля сустрэчы з ацэначанай місіяй БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Дзьмухайла.
1 верасьня ў Польшчы пройдуць урачыстасьці, прысьвечаныя пачатку Другой Усясьветнай вайны. На іх запрошаны прэзыдэнт ЗША Трамп, які ўжо даў згоду, і ня быў запрошаны прэзыдэнт Расеі Пуцін.Таксама Варшава запрасіла і кіраўніка Беларусі Лукашэнку. Якім будзе яго адказ на запрашэньне?
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнае бясьпекі Джон Болтан наведае Беларусь і сутрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Аляксандар Лукашэнка не скарыстаецца запрашэньнем прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды прыехаць у Варшаву на адзначэньне 80-й гадавіны ад пачатку Другой сусьветнай вайны.
Хацелі 50 млн даляраў, атрымалася ня менш за 265 млн. Ды «яны спрэс забываюць, што такое імідж Беларусі, што такое турыстычны прыток падчас гульняў».
Для школаў закупяць інтэрактыўныя навучальныя панэлі «Гарызонт», а настаўнікі, якім ня будзе сярэдняга заробку да 2025 году, і надалей мусяць рабіць пакватэрныя абыходы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША маглі б перадухіліць анэксію Крыму ў 2014 годзе, але ня змог сказаць, якім чынам гэтага ўдалося б дасягнуць.
Візыт Болтана ў Менск — альбо папярэджаньне Маскве наконт таго, што Амэрыцы неабыякавая незалежнасьць Беларусі, альбо падрыхтоўка да саміту па Ўкраіне з магчымых удзелам ЗША ў нейкай форме.
Хроніка дыпляматычнага скандалу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам 2008–2019 гадоў.
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнае бясьпекі Джон Болтан неўзабаве — магчыма, нават на гэтым тыдні — наведае Беларусь.
У менскім Кіеўскім сквэры 26 жніўня Антон Самаль правёў адзіночны пікет супраць «закону аб адтэрміноўках».
Прэзыдэнт Францыі Эммануэль Макрон абвясьціў аб тым, што ў наступным месяцы адбудуцца перамовы ў «нармандзкім фармаце» на найвышэйшым узроўні.
Дасьледнікі лічаць, што другі выбух адбыўся ў паветры.
Міністэрства замежных спраў Беларусі 26 жніўня адказала на крытыку ад літоўскіх калег цытатай з расейскага пісьменьніка Льва Талстога.
Ва ўзросьце 77 гадоў памёр лорд Тымаці Бэл,
Прымаючы даклад міністра адукацыі, Аляксандар Лукашэнка расказаў, што думае пра школьную форму, беларускую адукацыю і ЦТ. А таксама двойчы згадаў «нашых сьвядомых» — маўляў, каб не палічылі, што гэта перадвыбарчая кампанія.
Другі пакет санкцый ЗША адносна Расеі з нагоды справы Скрыпалёў уступіў у сілу 26 жніўня. Дакумэнт ўпраўленьня па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША быў разьмешчаны на сайце Фэдэральнага рэестру ЗША (.pdf).
Загрузіць яшчэ