Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст Дудзь выказаўся пра маўчаньне і рэпрэсіі


Юрый Дудзь на ўручэньні прэміі
Юрый Дудзь на ўручэньні прэміі

Журналіст Юрый Дудpь 10 верасьня атрымаў прэмію GQ «Чалавек году» ў намінацыі «Твар з экрана». У прамове на цырымоніі ўручэньня Дудзь заклікаў не маўчаць пра палітычныя рэпрэсіі, паліцэйскую сваволю і фальсыфікацыі на выбарах.

«У мяне ёсьць просьба. Калі ў Расеі ў наступны раз будуць дубасіць чарговых простых мінакоў дубінкамі, калі будуць красьці наступны вагон дзяржаўных грошай, калі будуць укідваць новы пачак макулятуры ў выбарчую скрыню, я вельмі прашу вас гаварыць пра гэта, а не маўчаць.

Мне здаецца, што маўчаньне ўжо перастала быць выратавальным абярэгам. Калі ты маўчыш, ня значыць, што ты ў доміку. Прыйсьці могуць у любы домік, нават калі гэты домік знаходзіцца на Рублёва-Ўсьпенскай шашы. А раз няма розьніцы, то я не разумею, чаму трэба сустракаць самаўладзьдзе маўчаньнем, а не сустракаць яго твар у твар.

Я разумею, што шмат хто кажа: „Слухай, Юрэц, мы ўсё разумеем, усіх шкада, усё цяжка; мы ўсе разумеем, з усім згодныя, але вельмі ня хочацца пазбавіцца рамяства, вельмі ня хочацца пазбавіцца самарэалізацыі“. Тут я магу працытаваць толькі адзін важны расейскі панк-гурт [Lumen. — РС]: „Тот, у кого есть мозги и руки, никогда не умрет от голода и скуки“. Нейкую працу змог знайсьці нават я. Вы значна разумнейшыя, значна больш адукаваныя і проста лепшыя за мяне, таму я ўпэўнены, што вы зможаце знайсьці такую працу значна прасьцей. Дзякуй вам вялікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG