Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча паставіла перашкоду на шляху расейскага газу ў ЭЗ


Ілюстрацыйнае фота

Польшча выйграла ў Судзе Эўрапейскага зьвяза справу па сухапутным працягу газаправода «Паўночны паток» на тэрыторыі Нямеччыны, які пастаўляе газ з Расеі ў краіны ЭЗ — OPAL, паведамляе Польскае радыё.

Такім чынам, судзьдзі ЭЗ адмянілі рашэньне Эўракамісіі 2016 года, якое дазволіла расейскаму «Газпрому» павялічыць прапускную здольнасьць трубаправода «Паўночны паток» за кошт доступу да газаправода OPAL. Старшыня праўленьня Польскай нафтавай і газавай кампаніі (Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo) Пётр Возьняк заявіў, што рашэньне суда ЭЗ у дачыненьні да газаправода OPAL уступае ў сілу неадкладна.

Як падкрэсьліў Возьняк падчас прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве, дзякуючы рашэньню Суда ЭЗ штогадовая прапускная здольнасьць трубаправода OPAL скароціцца амаль на 12,5 млрд кубамэтраў.

Рашэньне Брусэля было абскарджана ў мінулым годзе Польшчай пры падтрымцы Літвы і Латвіі. Судзьдзі ЭЗ прызналі, што рашэньне Эўракамісіі было вынесена з парушэньнем прынцыпу энэргетычнай салідарнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG