Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі летась «перакінуў» грошы з аб’ектаў ідэалёгіі на рэканструкцыю вайсковых гарадкоў


Вайсковы гарадок пад Гомлем. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковы гарадок пад Гомлем. Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі ўдакладніў паказьнікі дзяржаўнай праграмы «Уладкаваньне вайсковых гарадкоў» на 2021–2025 гады.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, летась ён мусіў павялічыць сумы, прадугледжаныя на праектаваньне, узьвядзеньне, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, капітальны і бягучы рамонт аб’ектаў навучальна-матэрыяльнай базы баявой падрыхтоўкі.

Спачатку прадугледжвалася вылучэньне зь дзяржаўнага бюджэту 7 669 157 рублёў, у тым ліку 6 823 237 рублёў на капітальныя ўкладаньні, але фактычна ў 2025 годзе выкарысталі 8 846 075 рублёў, у тым ліку 8 045 235 рублёў — на капітальныя ўкладаньні.

Адначасова скарацілі фінансаваньне праектаваньня, узьвядзеньня, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, капітальнага і бягучага рамонту аб’ектаў гаспадарчага, тэхнічнага, мэдычнага прызначэньня, ідэалягічнай работы, а таксама добраўпарадкаваньня. Спачатку на гэтыя мэты плянавалі вылучыць зь бюджэту 4 705 436 рублёў, у тым ліку 3 427 063 рублёў капітальных укладаньняў, а фактычна гэтыя лічбы былі зьніжаныя да 3 528 518 і 2 278 185 рублёў адпаведна.

Усяго на ўладкаваньне вайсковых мястэчак летась выдаткавалі 17 900 000 рублёў, у тым ліку 15 679 421 рублёў капітальных укладаньняў. Раней плянавалі вылучыць на капітальныя ўкладаньні 15 606 300 рублёў.

З 2021 году фінансаваньне мадэрнізацыі вайсковых гарадкоў Беларусі і іх матэрыяльна-тэхнічнай базы расло: ад 15 200 000 рублёў да 17 900 000 рублёў у 2025 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG