Прадстаўнік Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) расказаў у чацьвер пра новую праграму, якая мае на мэце дапамагчы дэмакратычным інстытутам абараніцца ад умяшаньня Крамля.
ЦВК прызнаў правату кандыдаткі, але толькі вусна. Пачаць дзейнасьць ініцыятыўнай групы нельга безь пісьмовых скаргаў і іх разгляду, а ў абласной выбарчай камісіі кажуць, што працэдуры скасаваньня рашэньня акруговай камісіі няма.
Галоўны рэдактар польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік наведаў Вільню ў межах цыклу мерапрыемстваў «Літва і рэгіён Усходняга суседзтва», якія праходзяць у Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы.
Пра тое, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 17 лістапада, стала вядома ў сярэдзіне лета. Аднак «Гавары праўду» пачала рыхтаваць патэнцыйных кандыдатаў і сябраў іхніх ініцыятыўных груп яшчэ ў траўні.
У сувязі з ростам напружанасьці ў сэктары Газы прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль, хутчэй за ўсё, ня будзе мець іншага выхаду, апрача як новай вайны ў рэгіёне.
Менск «працягвае настойваць» на кампэнсацыі, але на «паглыбленьне інтэграцыі» дамовіліся безь яе і бюджэт разьлічылі безь яе.
Сярод вызваленых у рамках абмену зьняволеных паміж Кіевам і Масквой быў і Паўло Грыб — студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі, грамадзкі актывіст, які ва ўзросьце 19 гадоў быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў сераду распавёў журналістам пра прычыны звальненьня свайго дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана.
Чальцы сямʼі былога прэзыдэнта Зімбабвэ Робэрта Мугабэ абурыліся тым, што ўрад краіны не абмеркаваў зь імі цырымонію пахаваньня экс-кіраўніка дзяржавы.
Расея праводзіла выпрабаваньні крылатай ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай як мінімум пяць разоў з 2017 году — усе былі няўдалыя. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са справаздачай амэрыканскіх спэцслужбаў.
Сёлета ў лістападзе Беларусь чакаюць выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, а ў наступным годзе прэзыдэнцкая кампанія. Свабода сабрала парады да выбараў ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Націсьніце і даведайцеся, як правільна хадзіць на выбары ў Беларусі.
«Ужо павінна прыходзіць новае пакаленьне людзей. Мы калісьці сыдзем. Ня так далёка гэты час», — заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас прыняцьця кадравых рашэньняў 12 верасьня.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага старшыню Салігорскага райвыканкаму, ім стаў Андрэй Жайловіч. Раней гэтую пасаду займаў Алег Паскробка, якога падазраюць у карупцыі.
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасьці з сусьветнымі стандартамі. Пра гэта, як перадае БелТА, Аляксандар Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат амбасадарамі замежных дзяржаў.
Дэманстраваць кожны бюлетэнь назіральнікам на парлямэнцкіх выбарах ня будуць, заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына.
Беларусь арыентаваная на наладжваньне добрасуседзкіх адносін з Эўразьвязам, якія не патрабуюць выбару паміж Усходам і Захадам. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі ўручэньня даверчых граматаў амбасадарам замежных дзяржаў.
Расейская паліцыя праводзіць ператрусы ў супрацоўнікаў штабоў апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў 30 гарадах Расеі.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўхваліла продаж 32 сучасных зьнішчальнікаў F-35 ключавой саюзьніцы NATO Польшчы.
Сьледчыя ў Нідэрляндах перакваліфікавалі статус Уладзіміра Цэмаха, сьведкі ў справе аб гібелі ў Данбасе авіялайнэра, які выконваў рэйс MH17, у падазраваныя. Пра гэта ў інтэрвію Deutsche Welle заявіла дэпутатка Эўрапарламэнту ад Нідэрляндаў Каці Піры.
Сэнатары ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый Рон Джонсан і Крыс Мэрфі заявілі ў аўторак, што яны чакаюць, што Кангрэс сваім рашэньнем адновіць абаронную дапамогу на 250 мільёнаў даляраў Украіне ў тым выпадку, калі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заблякуе такую дапамогу, піша Reuters.
Прыблізна мільён каталёнцаў з усяго рэгіёну 11 верасьня прыехаў у Барсэлёну, каб прыняць удзел у шэсьцях у цэнтры горада. Фармальна 11 верасьня 1714 году Барсэлёна пасьля працяглай аблогі была ўзятая войскамі гішпанскага Філіпа V.
Паліцыянтка ніяк не рэагавала і ў выніку нават не прадставілася.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што хацеў бы адклікаць прызнаньне Косава як сувэрэннай дзяржавы.
Кожны з 35 украінцаў, вызваленых 7 верасьня ў выніку ўкраінска-расейскага абмену ўкраінцаў, атрымае па 100 тысяч грыўняў (прыблізна па 4 тысячы даляраў) аднаразовай грашовай дапамогі.
Алег Смалянкоў, меркаваны інфарматар ЦРУ ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, выехаў з дому ў штаце Вірджынія пасьля публікацый пра яго ў амэрыканскіх СМІ.
Ва Ўдмуртыі заведзена крымінальная справа па факце самаспаленьня навукоўца Альберта Разіна каля будынку Дзяржаўнага Савету рэспублікі.
Тэракт 11 верасьня 2001 году стаў найбуйнейшым у гісторыі паводле колькасьці ахвяр — тады загінулі каля трох тысяч чалавек.
Ён кіраваў парлямэнтам чацьвёртага, пятага і шостага скліканьняў.
У Роўне, абласным цэнтры Ўкраіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай усталявалі памятную дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Воршай.
«Калі ты маўчыш, ня значыць, што ты ў доміку. Прыйсьці могуць у любы домік, нават калі гэты домік знаходзіцца на Рублёва-Ўсьпенскай шашы».
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала для DW паходжаньне яго аўтамабіля Tesla. Раней Ілан Маск абверг словы кіраўніка дзяржавы аб падораным яму электрамабілі.
Палітоляг Павал Вусаў тлумачыць, чаму ён зацята выступае супраць удзелу апазыцыі ў выбарах, заяўляе, што перавярнуць сытуацыю ў аўтарытарнай краіне можна толькі сілавым варыянтам, і лічыць, што «ўсе зараз хочуць прымерыць чапец Тацяны Караткевіч».
У Іране памерла ад апёкаў футбольная заўзятарка. Яна ўчыніла самаспаленьне, пратэстуючы супраць дыскрымінацыі жанчын на стадыёнах.
Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу паабяцаў сёньня ў выпадку сваёй перамогі на выбарах «распаўсюдзіць ізраільскі сувэрэнітэт тэрыторыі ў Ярданскай даліне і ў паўночнай частцы Мёртвага мора», якія цяпер лічацца «спрэчнымі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў сёньня ў Твітары, што адправіў у адстаўку дарадцу ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана. У жніўні Болтан наведаў Менск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнка.
Польшча выйграла ў Судзе Эўрапейскага зьвяза справу па сухапутным працягу газаправода «Паўночны паток» на тэрыторыі Нямеччыны, які пастаўляе газ з Расеі ў краіны ЭЗ — OPAL.
Цэнтральны РУУС Менску паведаміў дырэктару symbal.by Паўлу Белавусу, што праверка ў дачыненьні да мерапрыемства Symbal.by Fest, якое праводзілася ў прасторы «Пясочніца», завершана. Прынята рашэньне аб спыненьні адміністрацыйнай справы.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
«І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці»
Андрэй Савіных, амбасадар Беларусі ў Турэччыне, у мінулым прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў, у інтэрвію Свабодзе заявіў, што рашэньне балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ён прымаў самастойна.
Пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане, апёкі амаль на 100 працэнтах цела.
Згодна з дакумэнтам, Вярхоўная Рада зможа зьняць кіраўніка дзяржавы з пасады толькі ў выпадку, калі той учыніць дзяржаўную здраду або іншае злачынства.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што ў візыце няма «ніякай надзвычайшчыны», хоць «некаторыя СМІ» (якія, не сказаў) «займаюцца кансьпіралёгіяй».
Беларусь апынулася на 9-м месцы ў сьпісе краінаў з самай жорсткай цэнзурай, складзеным Камітэтам абароны журналістаў.
Андрэй Шупляк з прэс-службы Міністэрства замежных справаў Беларусі сказаў Свабодзе, што каментару да мясцовых выбараў у Крыме ня мае, а ці чакаць яго, не паведаміў. Толькі паўтарыў: «Камэнтару няма».
Вызваленыя падчас украінска-расейскага абмену рэжысэр Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка даюць першую прэс-канфэрэнцыю пасьля вяртаньня ва Ўкраіну з расейскага зьняволеньня.
У 2017 годзе ЗША вывезьлі з Расеі свайго агента, які меў доступ да высокапастаўленых крыніц ва ўрадзе.
Калі прыгнаць на будаўнічую пляцоўку тэхніку і пабудаваць дом, то ВУП краіны вырасьце. Калі на наступны дзень гэты дом разбурыць, то ВУП вырасьце яшчэ больш. Толькі што ад гэтага людзям? Менавіта таму краіны пачынаюць адмаўляцца ад ВУП як паказьніка дабрабыту і шчасьця грамадзян.
У Чачні затрымалі сьпевака Аюба Вахарагава — аднаго з шасьцярых мясцовых артыстаў, якіх раней публічна крытыкаваў міністар культуры гэтай рэспублікі ў складзе Расеі.
Злучаныя Штаты ў 2017 годзе таемна вывезьлі з Расеі аднаго са сваіх важных інфарматараў, які працаваў у апараце расейскага ўраду.
Загрузіць яшчэ