Прэм’ер-міністар Баварыі Маркус Содэр і міністар унутраных спраў Ёахім Гэрман у панядзелак абвясьцілі аб аднаўленьні памежнай паліцыі ў фэдэральнай зямлі Баварыя.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню незалежнасьці.
На выбарах у Мэксыцы перамог кандыдат у прэзыдэнты ад левай кааліцыі, былы мэр Мэхіка, 64-гадовы Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор. Яго падтрымалі 53% выбарнікаў.
Эўрапейская камісія пачала новае расьсьледаваньне адносна польскіх уладаў з прычыны рэформы Вярхоўнага суду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Эўракамісіі.
Прэзыдэнт Францыі адклікаў францускага амбасадара ў Вугоршчыне Эрыка Фурнье з-за канфідэнцыйнай перапіскі, якая патрапіла ў прэсу і дзе ён ухваліў палітыку Віктара Орбана, паведамляе Reuters. Замест Фурнье паслом у Вугоршчыну прызначылі Паскаль Андрэані.
У расейскай арміі зьявіліся «гвардзейскі Львоўскі», «гвардзейскі Жытомірска-Бэрлінскі», «Кобрынскі» палкі.
На прэзыдэнцкіх выбарах у Мэксыцы перамог кандыдат ад левага апазыцыйнага блёку Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор. Па папярэдніх дадзеных нацыянальнай выбарчай камісіі, ён набраў больш за 53 працэнты галасоў.
У Мэксыцы апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў сьведчаць, што кандыдат ад левых сілаў Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах. Выбары ў Мэксыцы прайшлі на тле беспрэцэдэнтнага гвалту — за год прэзыдэнцкай кампаніі ў краіне загінулі звыш 130 кандыдатаў і актывістаў розных палітычных партыяў.
Мастак-авангардыст Аляксей Хацкевіч праз 10 гадоў вярнуў да жыцьця папулярных герояў пачатку 2000-х — Сашу і Сірожу.
Чаму масавыя пратэсты ў адных краінах прыводзяць да зьмены палітычных рэжымаў, а ў іншых застаюцца безвыніковымі? Чаму працяг пратэстаў можа прывесьці да росту рэпрэсіяў, зацяжной палітычнай рэакцыі і ідэалягічнай стагнацыі (Беларусь, Расея)?
У 1959 годзе ў Гішпаніі побач з Мадрыдам быў пабудаваны велізарны мэмарыяльны комплекс – «Даліна Загінулых». Там пахаваныя тысячы ахвяраў Грамадзянскай вайны, у асноўным франкістаў, а пазьней там жа ў маўзалеі быў пахаваны Франсіска Франка. Яго цела рэгулярна прапануюць перапахаваць, але шмат хто ў Гішпаніі супраць.
Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры сталіцы Малдовы на чарговы мітынг пратэсту супраць адмены вынікаў выбараў мэра гораду ў мінулым месяцы.
«Падчас свайго старшынства Аўстрыя мае намер узяць на сябе аб’яднаўчую ролю ў Эўропе і паменшыць напружанасьць, што ўзьнікла апошнім часам», — заявіў фэдэральны канцлер Курц з нагоды ўступленьня Аўстрыі на пасаду старшыні Рады Эўрапейскага зьвязу.
1 ліпеня 2018 году ў Расеі набылі моц антытэрарыстычныя папраўкі, вядомыя як «пакет Яравой», яны датычацца апэратараў сувязі і інтэрнэт-сэрвісаў, паведамляе агенцтва «РИА Новости».
ЗША эвакуявалі з Кітаю 11 супрацоўнікаў амэрыканскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў. Пра гэта паведаміла газэта The New York Times са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.
Паміж вайсковымі караблямі Паўднёвай Карэі і КНДР упершыню за дзесяць гадоў адбыўся сэанс радыёсувязі.
Міністэрства абароны ЗША аналізуе кошт і наступствы вываду амэрыканскіх войскаў з ваенных баз у Нямеччыне. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
Канстытуцыйны суд ў Аўстрыі дазволіў грамадзянам указваць у афіцыйных дакумэнтах трэці пол. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.
Паводле апытаньняў, рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ўпаў амаль на 9% за тыдзень. Чаму гэта здарылася менавіта цяпер, чаму чэмпіянат сьвету па футболе не ўтрымаў рэйтынг Пуціна і ці будуць пратэсты?
Польская кампанія PGNiG, якая займаецца дыстрыбуцыяй газу ў Эўропе, заявіла, што Стакгольмскі арбітраж стаў на яе бок у спрэчцы з «Газпрамам».
Краіны Эўразьвязу падтрымалі пазыцыю канцлера Нямечыны Ангелы Мэркель ў справе больш хуткага вяртаньня мігрантаў у тыя краіны ЭЗ, дзе яны ўжо былі зарэгістраваныя.
Гэтую інфармацыю Радыё Свабода паведамілі маці Паўла Севярынца Тацяна Севярынец і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.
Зьмененыя кіраўнікі ўсіх абласных упраўленьняў, апроч Гомельскага.
Сустрэча паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі мае адбыцца 16 ліпеня.
29 чэрвеня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры распачалася міжнародная канфэрэнцыя «Памятаць дзеля агульнай эўрапейскай будучыні». У канфэрэнцыі ўдзельнічае фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
29 чэрвеня ўрачыста адкрыты мэмарыяльны комплекс «Трасьцянец». Праз 73 гады пасьля заканчэньня вайны. Доўгія пэрыпэтыі стварэньня помніка вельмі дакладна адлюстроўваюць усе павароты і зыгзагі палітыкі вакол ушанаваньня гэтага трагічнага месца. Мэмарыял Трасьцянец — выдатная ілюстрацыя да вядомага пастулята, што гісторыя — гэта сучасная палітыка, зьвернутая назад.
Аляксандар Лукашэнка падзякаваў Нямеччыне за значны ўнёсак у нармалізацыю адносін Беларусі і Эўразьвязу. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з фэдэральным прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Андрэя Шаўлюгу абвінавачваюць у «непадпарадкаваньні праваахоўнікам». Ён і тры ўдзельнікі акцыі — акторы «Свабоднага тэатру» — правялі ноч у ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. У чым абвінавачваюць актывістаў, невядома.
29 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка прыняў у Палацы незалежнасьці Фэдэральнага прэзыдэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Бэлена. Як паведамляе агенцтва БелТА , бліжэйшым часам плянуецца яшчэ адна сустрэча вышэйшых кіраўнікоў дзьвюх краінаў.
Лідэрка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар пракамэнтавала Свабодзе зьмены ў «наркатычныя» артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў.
Расея прыпыніла выдачу віз грамадзянам Літвы — удзельнікам праекту «Місія Сыбір». Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу камэнтары прадстаўніка МЗС Расеі Марыі Захаравай
29 чэрвеня ў менскім Прэс-клюбе прадстаўлены альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў. Пра спэцыфіку беларускай сытуацыі расказалі юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і экспэрт АБСЭ з Малдовы Сяргей Остаф.
«Гэта наогул ідыятызм, немагчыма вытлумачыць! — абураецца Дашкевіч. — Калі нам выдадуць дакумэнт, што крыжы канфіскуюцца для зьнішчэньня, то нават для Беларусі гэта будзе нейкая новая вяха юрыспрудэнцыі».
Удзельнікі саміту Эўразьвязу ў Брусэлі заклікалі Расею ў поўнай меры ўзаемадзейнічаць са сьледзтвам для ўстанаўленьня ісьціны, справядлівасьці і адказнасьці.
29 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла зьмены ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь. Яны закранулі і артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за распаўсюджаньне і спажываньне наркотыкаў.
«У людзей душа гуляе», таму і патрэбен такі шум. Ён таксама параўноўвае вайсковы парад з урачыстым вясельлем, на якім «б’юць фужэры на шчасьце», бо «так належыць, так заведзена, традыцыя».
Лідэры краін Эўразьвязу на саміце ў Бруселі дамовіліся аб адзінай палітыцы што да прыёму ўцекачоў. Пра гэта раніцу 29 чэрвеня паведаміў у твітары старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
Урадавая дэлегацыя Польшчы, якая прыехала на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы на чале з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта, наведала Курапаты, усклала кветкі і сьвечкі да крыжоў ахвяраў.
Дашкевіч быў затрыманы зранку 29 чэрвеня напярэдадні спробы выставіць новыя крыжы каля рэстарацыі «Поедем поедим», якая месьціцца пад мэмарыяльным комплексам Курапаты. У актывістаў ёсьць «плян Б».
Дашкевіч вёў трансьляцыю на Facebook напярэдадні ўстаноўкі крыжоў. Падобна, яго затрымалі «людзі ў цывільным», калі супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтобус з крыжамі.
Згадваецца, што «Лукашэнка прызнаваўся ў шанаваньні гітлераўскіх мэтадаў дзяржаўнага кіраваньня і пабудаваў у Беларусі сыстэму аўтарытарнай дзяржаўнай улады, якая супярэчыць эўрапейскім каштоўнасьцям».
Ва ўрочышчы Благаўшчына 29 чэрвеня адбудзецца адкрыцьцё другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» і мітынг-рэквіем на месцы, дзе ў час Другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі больш за 200 тысяч чалавек.
Лідэры Эўрапейскага Зьвязу дамовіліся аб працягу эканамічных санкцый, якія маюць на мэце пакараць Расею за яе агрэсію ва Ўкраіне. Такое рашэньне прынялі падчас вячэры на саміце ЭЗ у Брусэлі.
29 чэрвеня падчас апошняга пленарнага пасяджэньня веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў Камісія па нацыянальнай бясьпецы прадставіць зьмены ў артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія тычацца пакараньня за распаўсюд наркотыкаў, ужываньне іх і гандаль імі — так званыя «наркатычныя» артыкулы.
Паводле прадстаўніцы ведамства Гізэр Наўэрт, агулам ахвярамі нападу сталі 26 амэрыканцаў.
150 тысяч ахвяраў — такую лічбу забітых у Благаўшчыне вызначыла Надзвычайная камісія летам 1944 году. Побач з гэтым месцам быў вайсковы палігон і сьметнік. У апошнія гады сюды прыяжджаюць сваякі забітых тут габрэяў з Заходняй Эўропы. Яны пакідаюць на дрэвах жоўтыя шыльды з імёнамі родных. Дагэтуль шмат хто зь іх думаў, што родныя загінулі «недзе ў Польшчы».
Законапраект унесьлі 20 кангрэсмэнаў-рэспубліканцаў і 14 дэмакратаў. Калі прапанова будзе ўхваленая, то працэдуру па ўваходжаньні выспы ў ЗША плянуецца завяршыць да 2021 году.
Тбіліскі гарадзкі суд завочна прысудзіў былому прэзыдэнту Міхэілу Саакашвілі шэсьць гадоў турэмнага зьняволеньня за перавышэньне службовых паўнамоцтваў у справе аб жорсткім зьбіцьці бізнэсоўца і дэпутата Валерыя Гелашвілі.
Савет рэспублікі ўхваліў 28 чэрвеня папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Раней законапраект быў прыняты ў двух чытаньнях ніжняй палатай Нацыянальнага сходу.
Фэдэральны прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен упершыню прыбыў зь візытам у Беларусь.
Загрузіць яшчэ