Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША паведамілі пра новага пацярпелага ад «акустычных нападаў» на Кубе


Гізэр Наўэрт

У Дзярждэпартамэнце ЗША заявілі пра новага пацярпелага ў выніку меркаванай акустычнай атакі на Кубе. Паводле прадстаўніцы ведамства Гізэр Наўэрт, агулам ахвярамі нападу сталі 26 амэрыканцаў.

Улетку 2016 году каля двух дзесяткаў супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Гаване паскардзіліся на млоснасьць, галаўныя болі і частковую страту памяці. З падобнымі сымптомамі зьвярнуліся да ўрачоў і некаторыя супрацоўнікі амбасады Канады.

Экспэрты мяркуюць, што дрэннае самаадчуваньне выклікана узьдзеяньнем ультрагукавых хваляў. Аднак іх крыніца дагэтуль ня выяўленая. Дзярждэпартамэнт ЗША адклікаў на радзіму больш за палову супрацоўнікаў дыпляматычнай місіі. Улады Кубы дачыненьне да інцыдэнту адмаўляюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG