Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель вырашыла паскорыць высылку мігрантаў зь Нямеччыны і заручылася падтрымкай 14 краін ЭЗ


Фэдэральнае ўпраўленьне ў справе ўцекачоў і мігрантаў у Бэрліне.
Фэдэральнае ўпраўленьне ў справе ўцекачоў і мігрантаў у Бэрліне.

Краіны Эўразьвязу падтрымалі пазыцыю канцлера Нямечыны Ангелы Мэркель ў справе больш хуткага вяртаньня мігрантаў у тыя краіны ЭЗ, дзе яны ўжо былі зарэгістраваныя.

Мэркель атрымала згоду 14 краін Эўразьвязу на паскарэньне працэдуры вяртаньня мігрантаў, якія спрабуюць уехаць у Нямеччыну. Пра гэта паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на зварот Мэркель да партнэраў па ўнутрынямецкай кааліцыі.

«Асобы, якія шукаюць прытулку, якія прыбываюць у Германію, якія ўжо зарэгістраваліся ў іншых краінах ЭЗ, павінны быць дастаўленыя ў больш буйныя міграцыйныя цэнтры для рэгістрацыі», — таксама гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле інфармацыі Deutsche Welle, падтрымку прапанове канцлера выказалі, у прыватнасьці, Вугоршчына, Польшча і Чэхія, якія раней былі вельмі крытычна настроены ў дачыненьні да міграцыйнай палітыкі Мэркель.

Раней Нямеччына дамовіліся аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыйнай палітыкі з Іспаніяй і Грэцыяй. У прыватнасьці, гэтыя краіны пагадзіліся прымаць назад уцекачоў зь Нямеччыны, калі ўлады ФРН высьветляць, што іх дадзеныя ўжо ўнесеныя ў агульную базу просьбітаў прытулку ў Эўразьвязе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG