Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пачаў расьсьледаваньне адносна Польшчы з прычыны судовай рэформы


Акцыя супраць рэфэрмы Вярхоўнага суду ў Варшаве. Ліпень 2017 году.
Акцыя супраць рэфэрмы Вярхоўнага суду ў Варшаве. Ліпень 2017 году.

Эўрапейская камісія пачала новае расьсьледаваньне адносна польскіх уладаў з прычыны рэформы Вярхоўнага суду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Эўракамісіі.

Новы закон аб Вярхоўным судзе ў Польшчы уступае ў сілу 3 ліпеня. Ён прадугледжвае датэрміновую адстаўку судзьдзяў па дасягненьні імі ўзросту 65 гадоў.

Як паведамляе Deutsche Welle, гэта можа прывесьці да адстаўкі 40 адсоткаў судзьдзяў. У штаце застануцца толькі тыя, хто прадставіў мэдычныя дакумэнты і атрымаў згоду прэзыдэнта краіны.

Апроч іншага новы закон дае паўнамоцтвы міністру юстыцыі ініцыяваць адстаўку і прызначаць судзьдзяў Вярхоўнага суду.

У ЭЗ лічаць, што новы польскі закон падрывае незалежнасьць судовай сыстэмы. На працягу месяца Брусэль можа зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд з патрабаваньнем аштрафаваць Варшаву за прыняцьце закону.

Кіруючая партыя Польшчы «Закон і справядлівасьць» пачала судовую рэформу ў 2015 годзе. Тады ў Варшаве заявілі, што судзьдзі Вярхоўнага суду былі прызначаныя папярэднім урадам.

У сьнежні 2017 году Эўракамісія прыстрашыла Польшчу санкцыямі і запатрабавала ад Варшавы перагляду пазыцыяў па судовай рэформе. Польскія ўлады назвалі рашэньне Эўракамісіі палітычным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG