Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Севярынец і Вольга Мікалайчык асуджаныя на 10 сутак арышту


Гэтую інфармацыю Радыё Свабода паведамілі маці Паўла Севярынца Тацяна Севярынец і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

Павал Севярынец асуджаны Фрунзенскім раённым судом Менску на 10 сутак за пікеты ў Курапатах.

Таксама на 10 сутак асуджаная ў Першамайскім раённым судзе Менску Вольга Мікалайчык.

Пра Дзяніса Ўрбановіча і Барыса Анікеева, затрыманых сёньня раніцай разам зь Севярынцам і Мікалайчык, зьвестак пакуль няма.

Леанід Кулакоў мяркуе, што іх разьвезьлі ў іншыя суды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG