Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі завочна асудзілі ў Грузіі да 6 гадоў турмы


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Тбіліскі гарадзкі суд завочна прысудзіў былому прэзыдэнту Міхэілу Саакашвілі шэсьць гадоў турэмнага зьняволеньня за перавышэньне службовых паўнамоцтваў у справе аб жорсткім зьбіцьці бізнэсоўца і дэпутата Валерыя Гелашвілі.

Гелашвілі ў адным з газэтных інтэрвію абразіў жонку Саакашвілі — тагачасную першую лэдзі Грузіі Сандру Рулаўс. Сам Міхэіл Саакашвілі, які жыве ў Нідэрляндах, не прызнае сябе вінаватым і называе працэс палітычным.

Суд палічыў даказаным, што ў 2005 годзе, Саакашвілі, які займаў у той час пасаду прэзыдэнта Грузіі, загадаў сваім падначаленым зьбіць дэпутата Валерыя Гелашвілі. У інтэрвію газета «Рэзананс» дэпутат абразіў Рулаўс, сказаўшы, у прыватнасьці, што яна «уцякла ад прэзыдэнта».

Празь некалькі дзён праз пасьля публікацыі інтэрвію байцы элітнай часткі спэцпрызначэньня спынілі браніраваную машыну Гелашвілі, выцягнулі яго з аўтамабіля і жорстка зьбілі прыкладамі аўтаматаў. Бізнэсовец і палітык атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні і лячыўся на працягу году.

Суд прызнаў Міхэіла Саакашвілі вінаватым у гвалце і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Экс-прэзыдэнт завочна асуджаны да шасьці гадоў турэмнага зьняволеньня. Раней яго асудзілі на тры гады турмы па абвінавачваньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў у справе аб выкраданьні высокапастаўленымі паліцыянтамі тбіліскага банкіра Сандра Гіргвліяні, які нібыта ў адным з бараў абразіў жонку кіраўніка МУС Вано Мэрабішвілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG