Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмякчэньне адказнасьці паводле «наркатычнага» артыкулу Крымінальнага кодэксу


Ілюстрацыйнае фота. Прадстаўнікі руху «Маці 328» прыйшлі на сустрэчу ў адміністрацыю прэзыдэнта, каб абмеркаваць зьмякчэньне адказнасьці паводле «наркатычнага» артыкулу. 2 траўня 2018 году

Законапраект цалкам можа быць ухвалены не раней за кастрычнік.

Лідэрка руху «Маці 328» пра зьмякчэньне «антынаркатычнага» заканадаўства: Мы не спыняемся

29 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла зьмены ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь. Яны закранулі і артыкул 328 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за распаўсюджаньне і спажываньне наркотыкаў.

У прыватнасьці, дэпутаты пагадзіліся на зьмякчэньне адказнасьці паводле артыкулу 328, дзе ніжняя мяжа пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі зьмяншаецца з 5 да 3 гадоў, а паводле трэцяй часткі гэтага артыкулу — з 8 да 6.

Законапраект прадстаўляў дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўчых і прававых дасьледаваньняў Вадзім Іпатаў. У яго пацікавіліся, якім чынам паўплывае гэты артыкул на тых, хто ўжо адбывае пакараньне за наркотыкі, ці будуць пераглядацца іхныя справы. Вадзім Іпатаў адказаў, што «трэба дачакацца, што ў нас будзе пасьля другога чытаньня».

Яшчэ на адно пытаньне дэпутатаў, ці разглядалася падчас падрыхтоўкі законапраекту магчымасьць умоўна-датэрміновага вызваленьня хоць бы непаўналетніх, дырэктар цэнтру адказаў, што такая магчымасьць не разглядалася. Ён падкрэсьліў, што ў 2-м чытаньні дакумэнт будзе разгледжаны сёлета на асеньняй сэсіі, якая пачынаецца 2 кастрычніка.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла Свабодзе, што сёньня дэпутаты закранулі толькі вяршыню айсбэрга:

«Насамрэч гэта вельмі складаныя працэсы, і тут трэба карэнная перапрацоўка заканадаўства».

Наконт таго, ці змогуць зрабіць гэта да 2-га чытаньня, спадарыня Канапацкая сумняваецца. Дэпутатка шкадуе, што падчас разгляду закону не было зроблена ніякіх зьмякчэньняў для непаўналетніх.

«Працэдуру пакараньня трэба мяняць істотна», — лічыць Канапацкая.

Што важна ведаць:​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG