У Маскве ўвечары ў суботу адмянілі паказ фільму Сяргея Лазьніцы «Данбас» пра вайну на ўсходзе Украіны.
Мастачка Тацяна Тур, якая жыве ў Ізраілі, і мастак Алесь Пушкін зь мястэчка Бабра зладзілі ў Віцебску пэрформанс.
У анэксаваным Расеяй Крыме выпушчаны са сьледчага ізалятару крымскататарскі актывіст Ісмаіл Рамазанаў, якога абвінавачваюць ва «ўзбуджэньні нянавісьці» з дапамогай рацыі Zello.
14 ліпеня каля рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах адбыўся чарговы інцыдэнт.
ВПС Ізраіля ў аўторак нанесьлі ўдары па цэлях у сэктары Газа — у адказ на ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, учынены з палестынскай тэрыторыі раніцай.
10 падступных пытаньняў пра падзеі тыдня, што асьвятляліся на сайце Радыё Свабода.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на заяву намесьніка генэральнага пракурора ЗША пра абвінавачваньні супраць 12 супрацоўнікаў расейскай вайсковай выведкі ГРУ.
Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку на фінал чэмпіянату сьвету ў футболе. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, «пратакольная служба дае толькі адно месца».
Пакуль сілавікі думалі, што рабіць з канфіскаванымі крыжамі, актывісты ўжо зрабілі новыя і ўсталявалі іх у мэмарыяльным комплексе Курапаты, з боку рэстарацыі «Поедем поедим».
ЗША абвінаваціла 12 супрацоўнікаў расійскіх выведных службаў ва ўзломе кампутарных сетак Гілары Клінтан. Масква ў чарговы раз выступіла з аспрэчваньнем, аднак многія амэрыканскія палітыкі настроеныя рашуча.
Брытанская паліцыя заявіла, што знайшла ёмістасьць з нэрвова-паралітычным рэчывам, якім 30 чэрвеня былі атручаныя двое жыхароў гораду Эймсбэры.
Пра гэта абвясьціў намесьнік генэральнага пракурора ЗША Род Розэнстайн.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пагутарыў па тэлефоне з саўладальнікам рэстарацыі «Поедем поедим» Леанідам Зайдэсам і сустрэўся з дырэктаркай рэстарана Сьвятланай Дубковай.
Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму прыгаварыў да васьмі гадоў калёніі строгага рэжыму ўкраінца Яўгена Панова па справе «крымскіх дывэрсантаў».
Анатоль Лябедзька, які 18 гадоў нязьменна кіраваў Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, ужо амаль тыдзень знаходзіцца ў статусе шараговага партыйца. У інтэрвію Свабодзе палітык расказаў, чым будзе займацца далей.
Жывы эфір з перакладам: прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даюць сумесную прэс-канфэрэнцыю пасьля закрытай сустрэчы.
Сёньня дзень народзінаў ва ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова. 13 ліпеня яму спаўняецца 42 гады, зь іх чатыры ён правёў у расейскіх турмах. З 14 траўня ён трымае галадоўку пратэсту.
Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла 13 ліпеня пра абмежаваньне доступу да 12 сайтаў.
У Крамлі паабяцалі, што прашэньне маці Алега Сянцова да прэзыдэнта Пуціна аб памілаваньні яе сына «не застанецца па-за ўвагай». Яно «безумоўна будзе разгледжана», заявіў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітры Пяскоў.
На гэтым тыдні завяршае сваю працу ў Менску часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Робэрт Райлі. Ён быў прызначаны ў Менск два гады таму.
Маці ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі на 20 гадоў калёніі строгага рэжыму паводле абвінавачаньня ў тэрарызме, зьвярнулася да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна з просьбай аб памілаваньні сына.
На сайце petitions.by зьявілася новая пэтыцыя з просьбай увесьці адміністрацыйную адказнасьць за выраб і распаўсюд георгіеўскай стужкі. Папярэднюю пэтыцыю закрылі «на просьбу аўтара ў сувязі зь ціскам на яго дзяржорганаў».
Былога міністра абароны Армэніі Мікаэла Аруцюньяна, абвінавачанага па справе аб падзеях 1-2 сакавіка 2008 году, а таксама брата былога прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна Лёву Саргсьяна і дачку апошняга Ані Саргсьян, якіх абвінавачваюць у незаконным узбагачэньні, абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук.
Расея запытала ў Менску агрэман на прызначэньне Міхаіла Бабіча амбасадарам РФ у Беларусі, паведамляюць расейскія СМІ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паказаў перакладзены тэкст «вельмі прыемнага», як ён выказаўся, ліста, атрыманага ад паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына.
Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што ЗША наўрад ці заключаць гандлёвае пагадненьне зь Вялікабрытаніяй, калі плян прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй па «брэкзіту» будзе выкананы.
Унікальныя кадры — упершыню за два гады можна ўбачыць Алега Сянцова. Вось так ён выглядаў прыкладна месяц таму, на васямнаццаты дзень галадоўкі.
Суд у Турэччыне прысудзіў 72 чалавекі да пажыцьцёвага зьняволеньня за ўдзел у беспарадках у Стамбуле падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.
Урад Вялікабрытаніі ў чацьвер апублікаваў новы — «кампрамісны» — плян выхаду краіны з Эўразьвязу. Згодна з гэтым сцэнаром, Лёндан ня стане разрываць усе гандлёва-эканамічныя пагадненьні з ЭЗ. Тым ня менш, брытанскія банкі не атрымаюць неабмежаваны доступ да адзінага рынку.
Вынікі саміту NATO, крытыка на адрас саюзьнікаў, найперш Нямеччыны, якая прагучала з вуснаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа — цэнтральная тэма міжнароднага друку.
12 ліпеня — чатыры гады, як ня стала знакамітай расейскай праваабаронцы Валерыі Навадворскай. Але яе развагі пра лёс Беларусі і Расеі ня страцілі актуальнасьці. Вытрымкі з інтэрвію 2014 году.
У справе аб злоўжываньнях чыноўнікаў з мэдыцынскай галіны ўжо больш за 60 фігурантаў, 37 зь іх затрыманыя. Усяго ў справе канфіскавана ці кампэнсавана «больш за 15 мільёнаў даляраў», сьцьвярджае КДБ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас саміту NATO заявіў, што Крым быў незаконна анэксаваны Расеяй яшчэ пры яго папярэдніку Бараку Абаме, а ён бы гэтага не дапусьціў.
Па выніках паседжаньня круглага стала з удзелам кіраўнікоў палітычных партый і грамадзкіх актывістаў прынятая рэзалюцыя, якая дэкляруе агульнасьць падыходаў да дзейнасьці забаўляльнай установы «Поедем поедим» у непасрэднай блізкасьці ад народнага мэмарыялу Курапаты.
Краіны-чальцы NATO пагадзіліся павялічыць выдаткі на абарону да двух працэнтаў ВУП. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.
Больш за палову ўкраінцаў (61%) лічаць, што ўкраінскі мова павінна быць адзінай дзяржаўнай, пры гэтым расейская мова павінна свабодна выкарыстоўвацца ва ўсіх сфэрах жыцьця, сьведчыць апытаньне, праведзены сацыялягічнай групай «Рэйтынг».
Рашэньне прынятае на падставе абвінавачаньня за няправільнае выкарыстаньне Карлесам Пудждэмонам дзяржаўных сродкаў. Пра гэта паведамляе гішпанская газэта «El Pais».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка называе важным запэўненьне NATO ў захаваньні «адчыненых дзьвярэй» для Ўкраіны і Грузіі і адзначае, што Кіеў ня будзе пытацца чыйго-небудзь дазволу з нагоды ўступленьня ў альянс. Пра гэта прэзыдэнт сказаў 12 ліпеня ў Брусэлі, дзе праходзіць саміт NATO.
На саміце NATO ў Брусэлі абмяркоўваюць ўступленьне Ўкраіны і Грузіі ў Паўночнаатлянтычны саюз.
Парлямэнт Чэхіі ў ноч на 12 ліпеня выказаў давер ураду меншасьці Андрэя Бабіша, у які ўваходзяць узначалены ім папулісцкі рух АNО ( «Акцыя незадаволеных грамадзян») і сацыял-дэмакраты.
Урад Вялікай Брытаніі абвясьціў аб накіраваньні 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (5,6 мільёна эўра) у графства Ўілтшыр, дзе адбыліся атручваньні рэчывам «Навічок».
У сераду міністры абароны Эстоніі, Латвіі і Даніі падпісалі ў якасьці асноўных удзельнікаў заяву аб стварэньні камандаваньня шматнацыянальнай Паўночнай дывізіі, у якасьці краін-удзельніц заяву таксама падпісалі міністры абароны Канады, Вялікабрытаніі і Літвы, паведаміла выданьне Рostimees са спасылкай на міністэрства абароны Эстоніі.
Агрэсіўныя дзеяньні Расеі падрываюць бясьпеку ў эўраатлянтычным рэгіёне і ўяўляюць сабой «выклік» саюзу NATO. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэклярацыі лідэраў 29 краін Паўночнаатлянтычнага альянсу, прынятай на саміце NATO ў Брусэлі 11 ліпеня.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пракамэнтавала будучы саміт паміж прэзыдэнтамі Расеі і ЗША.
Пра гэта прэзыдэнт ЗША сказаў саюзьнікам па NATO на саміце альянсу (цяпер такім арыентырам зьяўляецца 2% ВУП).
Гэта адбылося ўсяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як Трамп раскрытыкаваў Нямеччыну за недастатковыя выдаткі на абарону і абвінаваціў ФРГ у тым, што яна зьяўляецца «палоньніцай Расеі» з-за энэргетычнай залежнасьці ад Масквы.
Трое, якія выжылі, і адна загіблая: такі на сёньняшні дзень лік ахвяраў атрутнага рэчыва «Навічок» у брытанскім графстве Ўілтшыр.
Мэркель заявіла: «Я сама адчула, як частка Нямеччыны кантралявалася Савецкім Саюзам. І я вельмі рада таму, што сёньня мы аб’яднаная і свабодная Нямеччына. І таму мы можам сказаць, што мы праводзім уласную незалежную палітыку і прымаем свае ўласныя рашэньні».
Генпракуратура, МУС і Служба дзяржбясьпекі Азэрбайджану паведамілі, што двое паліцыянтаў загінулі ад нажавых ранаў падчас пратэстаў у горадзе Гянджа, другім паводле велічыні азэрбайджанскім горадзе.
Загрузіць яшчэ